Лукашэнка: Трэба ствараць сумесныя з Расіяй прадпрыемствы, тады не будзе балбатні пра нейкую адзіную дзяржаву, адзіную валюту ды іншае
31 сакавіка, BPN. Беларусі і Расіі неабходна ствараць сумесныя прадпрыемствы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Пензенскай вобласці РФ Алегам Мельнічэнкам.
“Мы з прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што там, дзе ў нас больш высокія кампетэнцыі, калі ласка, скарыстаемся ўсім неабходным, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Там, дзе ў Расіі ёсць сучасныя тэхналогіі, мы мусім скарыстацца. Але трэба ствараць сумесныя прадпрыемствы. Тады не будзе балбатні пра нейкую адзіную дзяржаву, адзіную валюту ды іншае”.
“Эканоміка нас выведзе на той узровень і прывядзе да таго, што павінна існаваць паміж нашымі дзяржавамі. Эканоміка — гэта фундамент любых адносін. У гэтым напрамку мы і дзейнічаем”, — дадаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, Пензенская вобласць займае “асаблівае месца” ва ўзаемаадносінах Беларусі з расійскімі рэгіёнамі. Ключавымі для беларускага боку, сказаў ён, з’яўляюцца гандаль і інвестыцыі, але “нельга выключаць і іншых напрамкаў”.
У прыватнасці Лукашэнка лічыць, што Беларусь валодае “прасунутымі тэхналогіямі ў сельскай гаспадарцы” і заўсёды гатова “дзяліцца досведам і напрацоўкамі”, у тым ліку ў галіне падрыхтоўкі кадраў для сельскай гаспадаркі, тэхналогій насенняводства і жывёлагадоўлі.
Акрамя таго, перспектыўнай галіной для супрацоўніцтва ён назваў будаўніцтва, бо, на яго думку, у Беларусі “усё гэта захавалі з савецкіх часоў”, калі краіна была “маяком у будаўніцтве”.


- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка

