Правабаронца заўявіў пра катаванні ў пінскім ІЧУ
4 красавіка, BPN. Правабааронца і актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Рамановіч, якога затрымалі ў Пінску за значок з “Пагоняй”, заявіў пра невыносныя умовы ў камеры.
“Мяне затрымалі ў нядзелю, 3 красавіка, пад час традыцыйнай прагулкі у цэнтры Пінска, бо ў мяне на адзенні быў значок з “Пагоняй”. Прыехалі два амапаўцы, сказалі, што праводзіцца праверка, і павезлі ў апорны пункт. Там на мяне склалі пратакол, у якім было куча парушэнняў”, — распавёў BPN Рамановіч.
На яго завялі адміністрацыйную справу і завезлі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання. Там, як адзначыў Рамановіч, яго змясцілі аднаго ў пяцімесцавую камеру і стварылі практычна невыносныя ўмовы: катавалі немагчымасцю заснуць, холадам, адмаўляліся вадзіць у прыбіральню.
“Размясцілі ў ІЧУ, выдалі цюфячок і бялізну. Толькі пачаў рассцілаць, паступіў загад, і іх у мяне забралі. Пасля 22 гадзінаў павінна былі выдаць, але яны чамусьці “забыліся”. Дзве-тры гадзіны проста сядзеў, знайшоў кніжку Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і чытаў. Яны пабачылі, што я не кладуся спаць на голыя дошкі, адчынілі, выдалі цюфяк з бялізнай. Толькі заснуў, адчыняецца кармушка, крычаць: “Пад’ём! Назваць сваё прозвішча і артыкул!”. Кажу, артыкула не памятаю, суда яшчэ суда не было”, – распавёў правабаронца.
Паводле яго слоў, за ім увесь час сачылі, і як толькі заўважалі, што ён засынае, працэдура з праверкай паўтаралася — так працягвалася ўсю ноч. Таму праваабаронца ўсю ноч чытаў кнігу, але яе зранку забралі. Акрамя таго, адзначыў Рамановіч, у камеры было вельмі халодна, ніжэй за 10 градусаў цяпла. Каля камеры пастаянна працавала радыё.
“Хацелі мяне запужаць, вывесці з сябе. Стварылі камеру катаванняў, толькі што не прымянялі фізічную сілу”, — сказаў актывіст.
Паводле яго слоў, сёння раніцай адбыўся суд, але справу праз памылкі ў пратаколе даслалі на дапрацоўку.
“Я напісаў шмат заўвагаў. У выніку суддзя не пачынала справу. Толькі зайшлі ў залю суда, і адразу суддзя аб’явіла, што справа адпраўляецца на дапрацоўку. Фактычна суд працягваўся пару хвілінаў”, — адзначыў праваабаронца.
Рамановіч плануе абскарджваць рашэнне суда, якім бы яно ні было. “Справа прынцыповая, бо тычыцца “Пагоні”, — заявіў праваабаронца.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства