Лукашэнка: Бяздоказна і беспадстаўна Беларусь была абвешчаная “дапаможнікам агрэсара”
7 красавіка, BPN. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што “з пачаткам расійскай аперацыі ва Украіне завяршылася цэлая гістарычная эпоха”, а “ва ўмовах абвастрэння супрацьстаяння вядучых ігракоў імкліва фарміруецца новы “водападзел” паміж Усходам і Захадам”. Свае разважанні аб гэтым ён агучыў 7 красавіка на пасяджэнні Савета бяспекі.
Лукашэнка заявіў, што “абсалютна правамерна задзейнічаны механізм ваеннай падтрымкі ў рамках нашага Саюза Беларусі і Расіі”, паведамляе яго прэс-служба.
“Калі гаварыць пра Беларусь, то наш выбар быў відавочны, — сказаў ён. — Пасля выяўлення бясспрэчных фактаў аб рэальнай пагрозе нацыянальнай бяспецы намі былі прыняты неабходныя меры для абароны сваёй краіны”.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што “амаль адразу пасля пачатку актыўнай фазы баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны Беларусь традыцыйна пастаралася наладзіць дыялог паміж бакамі канфлікту”.
“Аднак прафесійныя дзеянні нашых ваенных і дыпламатаў засталіся незаўважанымі на Захадзе, — лічыць Лукашэнка. — Бездаказна і беспадстаўна Беларусь была аб’яўлена “памагатым агрэсара”. Услед за гэтым неадкладна былі чарговыя санкцыі”.
Ён упэўнены, што зараз “важна згуртавацца”: “Пакуль саюзнікі, якія яшчэ сумняваюцца, павінны зразумець — без найхутчэйшага згуртавання нашай “цывілізацыі”, без умацавання палітычных, эканамічных і ваенных сувязей нас заўтра можа не быць. Не будзе проста”.
24 лютага Расія пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне. Акрамя таго, узятыя ў палон расійскія салдаты прызналі ўварванне ва Украіну з Беларусі.
10 сакавіка міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што Аляксандр Лукашэнка паставіў перад беларускім ваенным ведамствам “канкрэтную задачу — забяспечваць прыкрыццё з тылу нашага асноўнага саюзніка, які выконвае задачы па спецаперацыі” ва Украіне.


- ГрамадстваЁршыкі для ўнітазаў уключаныя ў спіс мэблі для арэнднага жылля, якое выдзяляецца дзяржслужачым у Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць звалак, якія штогод прыбірае лясная ахова, за апошнія пяць гадоў узрасла больш чым на 800Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваУ рамках жнівеньскага "адзінага дня інфармавання насельніцтва" будуць крытыкаваць канцэпцыю суіснавання людзей і вулічных жывёлМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства