Пасля закрыцця Літвой двух пагранпераходаў здольнасць беларускіх пунктаў прапускаць транспарт у бок ЕС знізіцца на 4,7%
17 жніўня, Позірк. Пасля закрыцця Літвой пагранпераходаў Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы) агульная сутачная здольнасць беларускіх пунктаў прапускаць транспарт у бок дзяржаў Еўрасаюза знізіцца на 4,7%, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле даных ведамства, прапускная здольнасць пункта Лоша складае 250 легкавых аўтамабіляў за суткі, грузавы транспарт там не праходзіць. Праз Відзы за дзень у бок ЕС можа выехаць максімум 50 легкавых і 30 грузавых аўто.
Зараз агульная прапускная здольнасць усіх дзейных беларускіх пунктаў пропуску на выезд у бок Еўрасаюза складае 7.020 аўтамабіляў за суткі (4.160 легкавых, 2.860 грузавых). З улікам закрыцця двух літоўскіх пагранпераходаў, гэтая колькасць зменшыцца на 330.
Легкавы і грузавы транспарт зможа перасякаць мяжу Беларусі і Літвы ў чатырох пунктах пропуску: Катлоўка (Лаварышкес) з прапускной здольнасцю 320 легкавых і 250 грузавых аўтамабіляў, Каменны Лог (Мядзінінкай) — 600 і 500 адпаведна, Беняконі (Шальчынінкай) — 390 і 250, Прывалка (Райгардас) — 250 і 230.
На мяжы з Латвіяй функцыянуюць два пункты — Грыгароўшчына (Патэрніекі) і Урбаны (Сілене), праз кожны з якіх за суткі можа праехаць 300 легкавых і 200 грузавых аўто.
На мяжы з Польшчай для легкавых аўто адкрыты пункт пропуску Брэст (Цярэспаль) з прапускной здольнасцю 1.700 аўтамабіляў, для грузавых — Казловічы (Кукурыкі), разлічаны на 1.200 адзінак транспарту за суткі.
Варта адзначыць, што з закрыццём пагранпераходаў на граніцы з Польшчай у 2022–2023 гадах агульная сутачная прапускная здольнасць беларускіх пунктаў зменшылася на 3.000 легкавых і 1.080 грузавых за суткі.
Пагранпераход Брузгі (Кузніца), які цяпер не працуе, раней за дзень мог афармляць у адзін бок 1.600 легкавых і 580 грузавых аўтамабіляў, Бераставіца (Баброўнікі) — 900 легкавых і 500 грузавых, Пясчатка (Полаўцы) — 500 легкавых.
Згодна з рашэннем уладаў Літвы, пункты Шумскас і Цвярачус закрыюцца апоўначы 18 жніўня. Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што праз гэта “чэргі транспарту павялічацца не толькі на літоўскім напрамку”, “пераразмеркаванне нагрузкі на іншыя маршруты прывядзе да затрымак у афармленні і працяглага чакання перасячэння мяжы”. Ведамства назвала гэтае рашэнне “чарговым неканструктыўным і недружалюбным крокам”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусі патрабуецца стымуляваць вяртанне кваліфікаваных спецыялістаў — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка