Фігуранты “справы Аўтуховіча” асуджаныя на тэрміны ад 2,5 да 25 гадоў пазбаўлення волі з буйнымі штрафамі
17 кастрычніка, BPN. Гродзенскі абласны суд (суддзя Максім Філатаў) прызнаў вінаватымі 12 фігурантаў “справы Аўтуховіча” паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў да пазбаўлення волі на тэрміны ад 2,5 да 25 гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Былога прадпрымальніка і грамадскага актывіста Мікалая Аўтуховіча прызналі вінаватым паводле дзесяці артыкулаў КК і прыгаварылі да 25 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання першыя пяць гадоў у турме, 20 гадоў — у калоніі строгага рэжыму са штрафам у памеры 1 тыс. базавых велічынь (на сёння — 32 тыс. рублёў).
Праваслаўны святар Сяргей Разановіч прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 600 базавых велічынь (19,2 тыс. рублёў);
яго жонка Любоў Разановіч — да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з аналагічным штрафам;
іх сын Павел Разановіч — да 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 800 БВ (25,6 тыс. рублёў);
Галіна Дзербыш — да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам 700 БВ (22,4 тыс. рублёў);
Уладзімір Гундар — да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 800 БВ;
Вольга Маёрава — да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з аналагічным штрафам;
Ірына Гарачкіна — да 6 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам 300 БВ (9,6 тыс. рублёў);
Віктар Снягур — да 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму са штрафам 800 БВ;
Павал Сова — да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 700 БВ;
Ірына Мельхер — да 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам 700 БВ;
яе сын Антон Мельхер — да 2,5 года пазбаўлення волі (вызвалены ў зале суда, бо адбыў тэрмін пакарання, знаходзячыся пад вартай у СІЗА).
Суд па “справе Аўтуховіча” пачаўся 18 траўня.
11 ліпеня стала вядома, што Аўтуховіч у знак пратэсту супраць абмежаванняў па перапісцы аб’явіў сухую галадоўку, якую спыніў 1 жніўня.
Галадоўку аб’яўляў і Уладзімір Гундар у знак пратэсту супраць таго, што суд не рэагаваў на яго патрабаванні, а таксама ў адказ на прымусовае распрананне перад працэсам.
Праваабаронцы прызналі восем з фігурантаў справы палітвязнямі. Аўтуховіч у іх лік не ўваходзіць.
Беларускі Хельсінкскі камітэт (БХК) звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытанні аб катаваннях, незалежнасці суддзяў і адвакатаў, парушэнні права на здароўе і сітуацыі з правамі чалавека ў кантэксце “справы Аўтуховіча”.
У прыватнасці, праваабаронцы паведамілі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў негуманных умовах, да іх прымяняюцца псіхалагічныя і фізічныя катаванні, у прыватнасці, іх пазбаўляюць магчымасці весці перапіску і не прадстаўляюць неабходную медыцынскую дапамогу.
У БХК адзначылі: нягледзячы на тое, што судовы працэс па “справе Аўтуховіча” быў зроблены адкрытым, “фактычна на яго былі дапушчаныя толькі некалькі сваякоў і прадстаўнікі выключна дзяржаўных СМІ”.
Даведка BPN:
ч. 1 арт. 2902 — садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці;
ч. 1 арт. 2953 — незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў;
ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
ч. 2 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
ч. 3, 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
ч. 1, 2, 3 арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй;
ч. 3 арт. 289 — акт тэрарызму;
ч. 3 арт. 3331 — незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржаўную мяжу РБ моцнадзейных, ядавітых, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі;
ч. 1 арт. 356 — здрада дзяржаве;
ч. 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.
ч. 1 арт. 405 — укрывальніцтва злачынстваў.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка