На памочніка камандзіра палка “Пагоня” Вадзіма Пракоп’ева заведзена крымінальная справу за стварэнне і ўдзел у “экстрэмісцкім фармаванні” (дапоўнена)
4 лістапада, BPN. Супраць памочніка камандзіра беларускага палка “Пагоня” Вадзіма Пракоп’ева і “іншых асоб” 2 лістапада ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), паведамляе прэс-служба МУС са спасылкай на начальніка аддзела ГУБАЗіК Яўгена Пілецкага.
“Мы ведаем, што ў Варшаве створаны вербавальны і фінансавы цэнтр так званага палка “Пагоня”, які займаецца адборам асоб мужчынскага полу ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, якія маюць досвед ваеннай службы, — сказаў міліцэйскі чыноўнік. — Навучанне і зладжванне баевікоў праводзіцца замежнымі інструктарамі на тэрыторыях Чэхіі, Польшчы і Украіны. Аднымі з арганізатараў гэтага экстрэмісцкага фарміравання з’яўляюцца Вадзім Пракоп’еў і Валерый Сахашчык (экс-камандзір 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады, а цяпер прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне. — BPN.)”.
“На іх думку, гэтыя баевікі стануць важным інструментам звяржэння законнай улады на тэрыторыі Беларусі. Следчым камітэтам па матэрыялах ГУБАЗіК 2 лістапада 2022 года ў дачыненні да Пракоп’ева і іншых асоб узбуджана крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім”, — дадаў Пілецкі.
Ён заявіў, што “нават электронная рэгістрацыя ў экстрэмісцкіх фарміраваннях, у тым ліку на рэсурсах так званага палка “Пагоня”, цягне за сабой крымінальную адказнасць паводле згаданага артыкула КК і расцэньваецца як удзел у экстрэмісцкім фармаванні”.
Вадзім Пракоп’еў раней быў вядомы як мінскі бізнесмен, рэстаратар. Падчас масавых пратэстаў 2020 года далучыўся да дэмакратычных сіл. Знаходзіцца за мяжой. Пасля расійскага ўварвання ва Украіну абвясціў пра далучэнне да палка “Пагоня”.
У чэрвені гэтага года КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, аб’яднаных тэлеграм-каналам “Радыё Гаага” (2,3 тыс. падпісчыкаў) і ютуб-каналам “Вадзім Пракоп’еў” (95 тыс.).
На пачатку лютага на падставе заявы пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска кантэнт ютуб-канала “Вадзім Пракоп’еў” і яго тэлеграм-канала “Радыё Гаага” прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. На сваіх каналах Пракоп’еў публікаваў вострыя аўтарскія відэакаментарыі на палітычную тэму, стылізаваныя пад рэтра-радыёвяшчанне.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 13 дзён колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася ў 3,2 раза — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка11 жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 20 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі іх БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ чэрвені танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



