Экс-палітвязняволенаму журналісту “Радыё Свабода” Алегу Груздзіловічу ўручылі літоўскую прэмію “Надзея Свабоды”
1 снежня, BPN. Экс-палітзняволенаму журналісту “Радыё Свабода” Алегу Груздзіловічу прысуджана літоўская прэмія “Надзея Свабоды”.
Ушанаванне лаўрэата адбылося ў рамках другога Форума свабоднай журналістыкі, якую 1 снежня правялі ў сейме Літвы Саюз журналістаў гэтай балтыйскай дзяржавы і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Узнагарода ўручана Груздзіловічу “за вернасць журналісцкаму абавязку і свабодзе слова”.
Журналіст вызваліўся з магілёўскай калоніі № 15 21 верасня — пасля амаль дзевяці месяцаў няволі (быў прыгавораны да 1,5 года калоніі паводле арт. 342 КК аб “актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Выйшаў на волю на падставе прашэння аб памілаванні, аднак віну не прызнаў.
Ініцыятарамі заснавання прэміі “Надзея Свабоды” і яе мецэнатамі з’яўляюцца парламентарый Казіс Старкявічус і літоўская журналісцкая супольнасць.
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за месяц павялічыліся на 10,1% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 6,6 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



