Дзяржпамежкамітэт абвінаваціў Польшчу ў гібелі чарговага мігранта
5 жніўня, Позірк. Дзяржаўны памежны камітэт заявіў пра гібель у Камянецкім раёне (Брэсцкая вобласць) на мяжы з Польшчай чарговага мігранта. Прэс-служба ведамства сцвярджае, што смерць грамадзяніна Егіпта наступіла з прычыны “здзекаў польскіх сілавікоў”.
Паведамляецца, што раніцай 5 жніўня польскія памежнікі “чарговым разам выціснулі праз брамку для жывёл дваіх уцекачоў”. Інфармацыю пра гэта памежны камітэт прыводзіць са спасылкай на іншага мігранта — грамадзяніна Сірыі.
“Сірыец распавёў, што яго з сябрам затрымалі вайскоўцы па той бок мяжы. Мужчына меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе і быў вельмі знясілены”, — адзначаецца ў рэлізе.
У ведамстве заявілі, што супрацоўнікі польскай памежнай аховы, “ігнаруючы крытычны стан егіпцяніна”, “працягвалі здзекавацца і збіваць мужчын, забралі іх рэчы і грошы”, а затым “з ужываннем газавых балончыкаў прымусілі замежнікаў прайсці праз загароду”.
“Некалькі дзясяткаў метраў сірыец здолеў пранесці таварыша ў несвядомым стане, аднак мужчына памёр”, — гаворыцца ў паведамленні памежнага камітэта.
Удакладняецца, што смерць грамадзяніна Егіпта канстатавалі лекары хуткай дапамогі, выкліканай беларускімі памежнікамі. Грамадзяніну Сірыі была аказана неабходная медыцынская дапамога.
Да месца здарэння “для высвятлення ўсіх абставін” была таксама выкліканая следча-аператыўная група РАУС Камянецкага раёна.
“Польскі бок працягвае беспакарана здзекавацца над бежанцамі, выкідваючы на беларускую тэрыторыю збітых і знясіленых людзей. <…>. Улады Польшчы не спыняюць палітыку генацыду ў дачыненні да ўцекачоў з усходу, карыстаючыся “слепасцю і глухатой” міжнародных праваабарончых арганізацый”, — заявіў памежны камітэт.
З пачатку года беларускія памежнікі заявілі аб выяўленні целаў 17 нелегальных мігрантаў на межах з краінамі Еўрасаюза, у тым ліку Польшчы — 8.
Дзяржпагранкамітэт сцвярджае, што людзі загінулі “праз дзеянні сумежных краін ЕС, якія пазбавілі іх права на прытулак і абарону”. “Жорсткасць і гвалт з боку сілавікоў сумежных “еўрапейскіх” дзяржаў вымушаюць людзей, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, выбіраць небяспечныя маршруты для перасячэння знешняй мяжы ЕС”, — лічыць ведамства.
За мінулыя суткі памежная ахова Польшчы не дазволіла нелегальна пранікнуць 43 мігрантам з боку Беларусі, з пачатку чэрвеня — 469, года — 18.027.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасля таго як Вільнюс прыняў рашэнне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, патокі нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
Да пачатку вайны ва Украіне ў лютым 2022 года міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасля зноў выраслі. Самы папулярны кірунак, як сведчыць статыстыка, — польскі.Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеянні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
- ПалітыкаНа думку ідэолагаў Лукашэнкі, Польшчу "засмучае дагэтуль", што яна страціла "халопаў у асобе беларусаў“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка