Ціханоўская вызваліла Азарава ад пасады прадстаўніка АПК (дапоўнена)
6 жніўня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўскай вызваліла Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па аднаўленні правапарадку. Аб гэтым яна паведаміла на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве 6 жніўня.
Пры гэтым, паводле словаў палітыка, Азараў працягне ажыццяўляць каардынацыю плана “Перамога” ў супрацоўніцтве з кабінетам.
Пазіцыя ў АПК застаецца вакантнай.
Раніцай Каардынацыйная рада паведаміла, што рэкамендавала не працягваць паўнамоцтвы Азарава. Раней КР падоўжыла да 8 жніўня 2024 года паўнамоцтвы Аліны Коўшык (прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні), Валерыя Сахашчыка (па абароне і нацыянальнай бяспецы), Вольгі Гарбуновай (па сацыяльных пытаннях), Валера Кавалеўскага (па замежных справах) і Паўла Латушкі (па транзіце ўлады).
Таксама Ціханоўская прызначыла кіраўніком місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзя Манько, прадставіўшы яго як чалавека, які працяглы час забяспечваў камунікацыю яе офіса з палком Каліноўскага, якi ваюе на баку Украіны.
Пазіцыю дарадцы дэмлідара па маладзёжнай палітыцы і студэнцтве заняла кіраўнік студэнцкай арганізацыі “Рада” Маргарыта Ворыхава.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

