Пераклад кнігі Максіма Знака атрымаў галоўную перакладчыцкую прэмію Англійскага ПЭН-клуба
1 лютага, BPN. Пераклад кнігі беларускага палітзняволенага юрыста Максіма Знака “Зэкамерон” (“Zekameron”) атрымаў прэмію PEN Translates англійскага ПЭН-клуба, паведамляе арганізацыя.
Пераклад на англійскую мову зрабіў прафесар Лонданскага ўніверсітэта, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры Джым Дынглі.
Сустаршыня па перакладах кансультатыўнай групы англійскага ПЭН-клуба Со Маер зазначыў, што прэмія падкрэслівае “працу невялікіх выдавецтваў, якія інвесціруюць у кнігі на пакуль яшчэ недапрадстаўленых мовах, такіх як тайская, венгерская і беларуская”.
“Разам з узнагародай за беларускія турэмныя мемуары прэміі прысуджаюцца за паэзію Ян Ляна, якая не магла быць апублікаваная ў Кітаі, і за смелыя раманы двух прызнаных расійскіх аўтараў, якія закранаюць тэмы гендэра і сэксуальнасці. ПЭН-клуб працягвае аказваць падтрымку пісьменнікам, якія сутыкаюцца з цэнзурай ва ўсім свеце”, — сказаў Маер.
У прэс-рэлізе зазначаецца, што кнігі для прэміі PEN Translates адбіраюцца на аснове выбітнай літаратурнай якасці, сілы выдавецкага праекта і ўкладу ў бібліяразнастайнасць Вялікабрытаніі.
Сёлета лаўрэатамі галоўнай перакладчыцкай прэміі Англійскага ПЭН-клуба сталі кнігі з 14 краін на 10 мовах: раманы, зборнікі апавяданняў, паэзія, ілюстраваныя мемуары, графічны раман. Сярод узнагароджаных перакладаў кніга, напісаная ў Малі, мемуары суданскай жанчыны, перакладзеныя з арабскай мовы.
Пераклад “Зэкамерона” выйшаў у выдавецтве Scotland Street Press. У анатацыі адзначаецца, што 100 апавяданняў у “Зэкамероне” заснаваны на “Дэкамероне” XIV стагоддзя, “але Знак бліжэй да Бэкета (Сэмюэл Бэкет з’яўляецца адным з заснавальнікаў тэатра абсурду. — BPN.), чым да Бакача”. Адзначаецца таксама, што слова “Зэкамерон” паходзіць ад рускага слова “зэк” — абрэвіятуры, утворанай з назваў дзвюх літар “зк”, азначае “зняволены” [на рускай мове заключенный].
“Банальнасць і жорсткасць сапернічаюць з чалавечай здольнасцю пераадольваць прыгнёт, — зазначае выдавецтва. — Апавяданні Знака, расказаныя рознымі галасамі, апавядаюць пра 100 дзён у турме ў сучаснай Беларусі. Тон лаканічны, іранічны; гумар сухі. Апавяданні сведчаць пра супраціўленне і самасцвярджэнне, а таксама пра шчырую цеплыню і ўдзячнасць з боку таварышаў па зняволенні”.
Максім Знак — юрыст, прадстаўнік штаба экс-банкіра Віктара Бабарыкі, які прэтэндаваў на пасаду прэзідэнта, член Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі. 6 верасня 2021 г. асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
21 траўня 2022 года працоўная група па адвольных затрыманнях ААН (WGAD) накіравала беларускім уладам апавяшчэнне аб прызнанні неправамерным пазбаўлення волі Максіма Знака.
Эксперты WGAD прыйшлі да высновы, што Знак пазбаўлены волі ў парушэнне сямі артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і шасці артыкулаў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка