Ва Украіне арыштавана 170 вагонаў з беларускім і расійскім каліем
6 лютага, BPN. Генеральная пракуратура Украіна наклала арышт на 170 чыгуначных вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі коштам каля 100 млн грыўняў (больш за 2,7 млн долараў).
Як паведаміў 6 лютага Офіс генеральнага пракурора Украіны, затрыманы груз належаць беларускаму ААТ “Беларуськалій” і расійскай кампаніі “Уралкалій”.
“Паводле даных следства, чыгуначныя кантэйнеры з угнаеннямі прыбылі ва Украіну яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання (24 лютага 2022 года. — BPN.). Яны знаходзіліся ў рэжыме “транзіт” у Мікалаеве на тэрыторыі Марскога спецыялізаванага порта”, — гаворыцца ў заяве ўкраінскага нагляднага ведамства .
Сцвярджаецца, што беларускі і расійскі калій перавозіўся “ў трэція краіны для продажу і атрымання мільённых прыбыткаў”, пры гэтым частка выручкі “ў выглядзе падаткаў пайшла б на фінансаванне вайны РФ супраць Украіны”.
Арыштаваная маёмасць будзе перададзена ў Агенцтва па пошуку і менеджменце актываў, удакладняецца ў паведамленні. Па факце затрымання ўгнаенняў пачата дасудовае расследаванне па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў Крымінальнага кодэкса Украіны.
28 студзеня Украіна ўвяла санкцыі супраць “Беларуськалія” і яшчэ 22 беларускіх кампаній.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


