Паручыцелі журналістак tut.by, якія пакінулі Беларусь, аштрафаваныя на буйныя сумы
10 красавіка, BPN. Мінскі гарадскі суд на пасяджэннях 10 красавіка аштрафаваў на 500 базавых велічынь (18.500 рублёў) кожнага паручыцеля журналістак разгромленага партала tut.by Алены Талкачовай і Вольгі Лойка, якія нелегальна пакінулі Беларусь.
Паручыцелі Талкачовай — палітолаг Яўген Прэйгерман і дэпутат ПП НС Валерый Варанецкі, Лойка — старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.
Паручыцелі былі выкліканыя ў суд на падставе арт. 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы). Рашэнні вынесла суддзя Валянціна Зянкевіч.
17 сакавіка яна прыгаварыла галоўрэда tut.by Золатаву і гендырэктара “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” Чэкіну да 12 гадоў пазбаўлення волі. Іншыя абвінавачаныя — рэдактар палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка, журналістка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка — на працэс не з’явіліся, бо пасля вызвалення з-пад варты пакінулі краіну. Яны аб’яўлены ў вышук.
Чэкінай, Золатавай, Лойка і Талкачовай інкрымінаваны арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса. Ткачэнка абвінавачваюць па арт. 243 і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Летась у кастрычніку Золатаву, Чэкіну, Лойка і Талкачову КДБ унёс у пералік асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Агулам па “справе tut.by” было затрымана 15 чалавек. З цягам часу колькасць абвінавачаных скарацілася да пяці (Золатава, Чэкіна, Лойка, Талкачова, Ткачэнка), з іх пад вартай засталося два чалавекі (Золатава і Чэкіна).
Найбуйнейшы недзяржаўны інтэрнет-партал Беларусі tut.by быў разгромлены ўладамі ў траўні 2021 года. Частка каманды, што засталася на волі, пакінула краіну і ў ліпені таго ж года стварыла праект zerkalo.io, які ў асноўным прытрымліваецца традыцый tut.by. У Беларусі і Расіі доступ да сайта заблакаваны. Кантэнт сайта ў Беларусі прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
3 снежня 2020 года Эканамічны суд Мінска пазбавіў партал tut.by статусу СМІ, 14 чэрвеня 2022 года — прызнаў ТАА “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” “экстрэмісцкай арганізацыяй”.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


