Двум беларускім святарам, якія перайшлі з Маскоўскага ў Сусветны патрыярхат, забаранілі служэнне
11 красавіка, BPN. Беларускім святарам протаіерэю Георгію Рою і ерэю Аляксандру Кухце, якія пакінулі радзіму і перайшлі з Маскоўскага ў Канстанцінопальскі (Сусветны) патрыярхат, забаранілі праводзіць службы, вынікае з апублікаваных дакументаў Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.
Клірыку Мінскай епархіі ерэю Аляксандру Кухце забаронена служыць на падставе ўказа патрыяршага экзарха Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.
У дакуменце зазначаецца, што гэта звязана “з пакіданнем іерэем Аляксандрам вызначанага яму месца свяшчэннаслужэння” і самавольным, без ведама епархіяльнага архірэя і адпускной граматы, якая прадастаўляецца рашэннем Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы, “пераходам у юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярх”.
Адносна протаіерэя Георгія Роя адпаведны ўказ выдаў арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.
У дакуменце адзначаюцца тыя ж падставы для забароны служэння, як і для Кухты. Таксама падкрэсліваецца, што Рой пазбаўляецца “правы нашэння святарскіх адзенняў, іерэйскага крыжа і выкладання благаславення тэрмінам на адзін год”. Яго заклікалі “да пакаяння і вяртання ў юрысдыкцыю Рускай Праваслаўнай Царквы”.
Калі ён не зменіць прынятага рашэння аб пераходзе ў Сусветную царкву, пытанне аб далейшым знаходжанні ў святым сане “будзе перададзена для разгляду ў Царкоўны суд”.
У канцы сакавіка Рой падаў прашэнне, на падставе якога быў вызвалены ад пасады настаяцеля рэлігійнай абшчыны “Прыход храма Святога праведнага Іаана Кармянскага аграгарадка Квасоўка Гродзенскага раёна Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы”.
Ініцыятыва “Хрысціянская візія” пры Каардынацыйнай радзе адзначае, што протаіерэй Георгій Рой і іерэй Аляксандр Кухта былі вымушаныя з’ехаць ад пераследу ўладаў у Літву ў сувязі з пазіцыяй, заяўленай імі ў кантэксце беларускага палітычнага крызісу і расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Аб пераходзе іх пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата ініцыятыва паведаміла 6 красавіка. Ніхто са святароў сам гэта не каментаваў.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+