Выйшлі на волю палітзняволеныя ўдзельнікі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач
21 красавіка, BPN. Выйшлі на волю палітвязні ўдзельнікі неафолк-групы Irdorath Уладзімір і Надзея Калач, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У снежні 2021 года яны былі прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы вінаватымі па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, навучанне або іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такіх дзеянняў).
Муж і жонка Уладзімір і Надзея Калач, а таксама яшчэ 14 чалавек былі затрыманыя 2 жніўня 2021 года на святкаванні дня нараджэння Надзеі.
Спачатку ўсіх абвінавачвалі ў непадпарадкаванні міліцыі за тое, што яны не адчынялі вароты дома пад Мінскам. Пазней стала вядома, што супраць шасцярых затрыманых узбуджана крымінальная справа.
Музыкі гурта Пётр і Юлія Марчанка, а таксама Антон Шніп былі асуджаныя на паўтара гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і вызваленыя ў кастрычніку мінулага года.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

