Амбасада Германіі ў Мінску накіравала прадстаўнікам медыя — палітвязням лісты з нагоды Сусветнага дня свабоды друку
4 траўня, BPN. Амбасада Германіі ў Мінску з нагоды Сусветнага дня свабоды друку (адзначаецца 3 траўня) накіравала лісты 33 прадстаўнікам беларускіх СМІ, якія знаходзяцца ў няволі па палітычных абвінавачаннях.
“30-ты Сусветны дзень свабоды друку вы <…> вымушаны правесці ў няволі. Гэта несправядлівасць, якая адгукаецца болем. Мы <…> сёння асабліва думаем пра Вас, Вашых родных, сяброў і калегаў. Вас па-чалавечы не хапае родным і блізкім , таксама адсутнасць Вашага незалежнага журналісцкага голасу адчуваецца ў беларускай грамадскасці”, — гаворыцца ў лісце нямецкіх дыпламатаў аднаму з палітвязняў, які ёсць у распараджэнні BPN.
Адзначаецца, што “без свабоды слова не існуе інфармаванасці, празрыстасці і кантролю, якія неабходныя для рэалізацыі ўсіх іншых правоў чалавека” і што ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека свабода слова “невыпадкова прыводзіцца ў ліку чатырох асноўных свабод”.
“Вы з вялікай мужнасцю і стойкасцю выступалі за свабоду слова ў Беларусі. Тое, што за гэта Вы сёння знаходзіцеся ў зняволенні — абуральная несправядлівасць. Сістэматычныя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць незалежных СМІ і іх работнікаў з’яўляюцца парушэннем міжнародных абавязацельстваў, якія Беларусь, з’яўляючыся, напрыклад , членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, сама прымае”, — падкрэслівае дыпламатычнае прадстаўніцтва.
Дыпламаты прыводзяць у лісце словы нямецкага міністра замежных спраў Аналены Бербок: “Крытычнае асвятленне падзей — не злачынства, гэта асноўная перадумова для дэмакратыі. Усе несправядліва затрыманыя павінны выйсці на волю”.
Паведамляецца, што Бербок паабяцала далейшую падтрымку Германіяй незалежных СМІ Беларусі.
“Мы ў амбасадзе Германіі ў Мінску дзейнічаем у адпаведнасці з гэтым прынцыпам. Калі ў Вас, Вашых блізкіх або калег узнікне жаданне звярнуцца да нас, мы заўсёды гатовы да зносін. Жадаем Вам здароўя, сіл і як мага больш светлых момантаў. Сёння мы асабліва думаем пра Вас”, — адзначаюць нямецкія дыпламаты.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

