Палітзняволены палітык Павел Севярынец будзе пераведзены з калоніі ў турму
22 чэрвеня, BPN. Суд Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) 21 чэрвеня змяніў рэжым утрымання сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Паўла Севярынца, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў накіраваць палітзняволенага палітыка ў турму на 3 гады. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, неўзабаве ён будзе пераведзены з калоніі.
Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, у разгар кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Ён у гонцы не ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарчы перыяд для размоў з людзьмі. У той дзень ён правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку “народны пікет свабоды і салідарнасці”.
25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў яго да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў “падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў”.
27 жніўня таго ж года Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу на вырак.
23 сакавіка 2022-га МУС уключыла Севярынца ў “пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



