Лукашэнка падпісаў закон, які надзяляе Мінінфарм правам прыпыняць пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі выдавецтваў
17 ліпеня, BPN. Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў папраўкі ў закон “Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Дакумент “скіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы выдавецкай дзейнасці”, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Адзначаецца, што, паводле зацверджаных папраўак, Міністэрства інфармацыі “надзяляецца паўнамоцтвамі на прыняцце рашэнняў аб прыпыненні дзеяння пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў і скасаванне паўнамоцтваў суда на прыняцце такіх рашэнняў”.
Таксама закон прадугледжвае “пашырэнне пераліку падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі і для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца”.
31 траўня законапраект быў прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, 30 чэрвеня яго адобрыў Савет Рэспублікі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года многія беларускія незалежныя выдаўцы зазналі ганенні і рэпрэсіі.
Сёлета ў студзені выдавецтва “Янушкевіч” у судовым парадку было пазбаўлена ліцэнзіі. 22 сакавіка 2022 года арэндадаўца запатрабаваў ад выдавецтва вызваліць офіс. 16 траўня таго ж года, у дзень адкрыцця, адбыўся ператрус у мінскай краме выдавецтва — “Кнігаўка”. Янушкевіча і супрацоўніцу крамы — літаратуразнаўцу і блогера Насту Карнацкую — затрымалі і некалькі разоў запар арыштоўвалі (усяго на 28 і 23 дні адпаведна). Янушкевіч пасьля гэтага пакінуў краіну і аднавіў працу ў Польшчы.
У красавіку і траўні 2022 года Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць выдавецтваў “Мэдысонт”, “Галіяфы”, “Лімарыус” і “Кнігазбор”.
Эканамічны суд Мінска на падставе пазову Міністэрства інфармацыі сёлета 10 траўня ліквідаваў выдавецкі дом Змітра Коласа.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+