У праекце рэзалюцыі па Беларусі бундэстаг называе найвышэйшым прыярытэтам вызваленне палітвязняў
8 лістапада, Позірк. Вызваленне беларускіх палітвязняў з’яўляецца найвышэйшым прыярытэтам палітыкі нямецкага бундэстага, гаворыцца ў праекце рэзалюцыі заканадаўчага органа Германіі “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”. Абмеркаванне дакумента адбудзецца 8 лістапада.
У прэамбуле дакумента адзначана, што з лета 2020 года “беларускі рэжым ажыццяўляе беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій супраць насельніцтва”. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года называюцца сфальсіфікаванымі, “па праву непрызнанымі Еўрапейскім саюзам”, а Аляксандр Лукашэнка — асобай, што не мае якой-небудзь легітымнасці.
Аўтары акцэнтуюць увагу на “бесчалавечных умовах утрымання ў беларускіх турмах і папраўчых калоніях”. Згаданы даклад вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, што выйшаў на пачатку гэтага года, у якім пацвярджаюцца “сістэматычныя, шырока распаўсюджаныя і сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, некаторыя з якіх могуць класіфікавацца як злачынствы супраць чалавечнасці”.
У праекце рэзалюцыі гаворыцца, што Беларусь “стала базай і плацдармам расійскай арміі ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны”, у чым бундэстаг бачыць парушэнне міжнароднага права. Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі, на думку дэпутатаў, пацвярджае, што Лукашэнка “застаецца памагатым” прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пры гэтым яны лічаць даказаным тое, што “беларускі рэжым з’яўляецца саўдзельнікам аднаго з самых жахлівых ваенных злачынстваў Расіі — дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей”.
У той жа час у дакуменце падкрэслена, што большасць жыхароў Беларусі не падтрымлівае расійскую агрэсіўную вайну: людзі арганізуюць “асобныя мужныя акцыі з мэтай сабатажу шляхоў забеспячэння расійскай арміі”, ва ўкраінскай арміі “ваюе шмат беларускіх добраахвотнікаў”, перакананых, што “без свабоднай Украіны не можа быць свабоднай Беларусі”. Такія акты салідарнасці, а таксама дзеянні беларускай грамадзянскай супольнасці і Аб’яднанага пераходнага кабінета, на думку бундэстага, сведчаць, што “рэжым нельга прыраўноўваць да народа Беларусі”.
У праекце рэзалюцыі “рашуча асуджаюцца” падтрымка ўладамі ў Мінску вайны РФ супраць Украіны, іх “жорсткія дзеянні” супраць уласнага народа і “бязлітасны пераслед беларускага дэмакратычнага руху”. Асуджаюцца “ўсе выпадкі забойства крытыкаў рэжыму, выкраданні, палітычна матываваныя арышты і выракі, катаванні і сэксуальны гвалт”, а таксама “незаконнае асуджэнне палітвязняў, мэтанакіраванае знішчэнне кола іх родных і блізкіх, бесчалавечныя ўмовы іх утрымання ў турмах”.
Дэпутаты заклікаюць рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітвязняў, стварыць умовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад назіраннем АБСЕ і неадкладна спыніць падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.
Яны таксама заклікаюць урад Германіі працягваць на ўзроўні ЕС і надалей уводзіць персанальныя і сектаральныя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму ў Мінску і структур, якія яго фінансуюць; садзейнічаць “інтэнсіўнаму дыялогу” ў рамках кансультатыўнай групы ЕС і дэмакратычных сіл Беларусі; падтрымліваць інтэграцыю беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмсіл у праграму “Усходняе партнёрства”; рыхтавацца да будучыні Беларусі як дэмакратычнай і свабоднай краіны і “паслаць сігнал, што дэмакратычную Беларусь вітаюць у еўрапейскай супольнасці каштоўнасцяў”.
На нацыянальным узроўні ўраду ФРГ варта падтрымліваць беларускі суверэнітэт, мову і культуру, дэмакратычныя СМІ, праваабаронцаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія зазналі рэпрэсіі ў Беларусі; даваць прытулак пераследуемым грамадзянам і былым палітвязням; працягваць збіраць доказы “найбольш сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі” і выступаць за прыцягненне вінаватых да адказнасці; выдаваць беларускім грамадзянам, якія зазналі палітычны пераслед, прызначаныя для замежнікаў нямецкія праязныя дакументы.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка