Беларусь і РФ рыхтуюцца падпісаць дагавор пра ўзаемныя гарантыі бяспекі

8 лістапада, Позірк. Дагавор пра ўзаемныя гарантыі бяспекі паміж Беларуссю і Расіяй “практычна гатовы”, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, які 8 лістапада ў Маскве правёў перамовы са сваім расійскім калегам Мікалаем Патрушавым.
“Дагавор практычна гатовы, засталося слова за нашымі знешнепалітычнымі ведамствамі. Я думаю, што найбліжэйшым часам ён будзе перададзены для падпісання кіраўнікам нашых дзяржаў”, — сказаў дзяржсакратар беларускага Савета бяспекі.
Паводле слоў Вальфовіча, з Патрушавым яны абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з “канцэпцыяй бяспекі Саюзнай дзяржавы”.
“Дакумент таксама знаходзіцца ў стадыі завяршэння, усе прынцыповыя пытанні ўжо вырашаныя, праведзена вялікая праца апаратамі саветаў бяспекі. Думаю, налета гэты дакумент будзе таксама перададзены на Вышэйшым дзяржсавеце для падпісання кіраўнікамі”, — заявіў ён.
На сустрэчы бакі таксама зацвердзілі план двухбаковага супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і РФ на 2024–2025 гады.
“Гэты дакумент дае магчымасць нам і надалей на планавай аснове праводзіць працу, скіраваную на гарантаванне бяспекі нашых краін”, — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску і Мінскім раёне не выяўлена фактаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


