Лукашэнка разлічвае, што “ў Варшаве разгледзяць працягнутую Беларуссю сяброўскую руку супрацоўніцтва”

11 лістапада, Позірк. Выбар, зроблены польскімі выбаршчыкамі на апошніх парламенцкіх выбарах, “ярка прадэманстраваў жаданне спыніць бессэнсоўны пошук унутраных супярэчнасцей і знешніх пагроз”. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў “віншаванні народу Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці”.
“Спадзяюся, у Варшаве прыслухаюцца да голасу сваіх грамадзян з заклікам жыць у міры і згодзе з прадстаўнікамі ўсіх нацый і веравызнанняў, разгледзяць працягнутую Беларуссю сяброўскую руку супрацоўніцтва”, — заявіў аўтар паслання, які традыцыйна не віншуе не лаяльныя да яго ўлады іншых краін, а звяртаецца наўпрост да “народа”.
Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, ён выказаў упэўненасць, што найлепшая гарантыя бяспекі для Польшчы — “дружалюбнае суседства, спыненне неабгрунтаванай мілітарызацыі краіны і гонкі ўзбраенняў”. “Толькі разам крок за крокам мы зможам зрабіць свой унёсак у пераадоленне канфрантацыі ў нашым рэгіёне. Беларускі бок да гэтага гатовы”, — падкрэсліваецца ў пасланні.
Лукашэнка ўзгадаў пра “наша сумеснае мінулае” — “шматвяковую агульную хрысціянскую і культурную спадчыну, шырокія і дружалюбныя кантакты паміж жыхарамі дзвюх краін”. “А будучыню мы можам пабудаваць толькі пры ўважлівым стаўленні да гістарычных падзей і ўмацаванні сувязей на прынцыпах партнёрства і даверу”, — гаворыцца ў віншаванні.
Аўтар пажадаў “усім жыхарам Польшчы” “бясхмарнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні”.
У апошні час Лукашэнка зрабіў некалькі рэверансаў у бок Польшчы. 3 лістапада падчас паездкі на атамную станцыю ў Астравецкі раён Гродзенскай вобласці ён назваў палякаў і літоўцаў “адным народам фактычна”. 27 кастрычніка Лукашэнка пахваліў палякаў за галасаванне на парламенцкіх выбарах: “Малайцы палякі. Вось я гэтага варыянта не чакаў. Яны проста не сталі ў гэтую гульню з гэтымі абмачыўшыміся “пісаўцамі” (па-руску вульгарная гульня слоў: “описавшимися “писовцами”. — “Позірк”.) гуляць (кіруючая партыя “Закон і справядлівасць” (PiS). — “Позірк”.). Ну палякі, я вось хвалю народ Польшчы. Малайцы! Яны выцерлі ім нос. І апазіцыю да ўлады фактычна прывялі. Ужо Польшча будзе не тая. Няхай гэта не нашыя людзі там, не настроеныя з намі размаўляць, але гэта іншыя людзі”.
Афіцыйныя адносіны Варшавы і Мінска практычна замарожаныя. Польшча, як і іншыя дэмакратычныя краіны, лічыць сфальсіфікаванымі апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Мяжу з Польшчай больш за два гады штурмуюць нелегальныя мігранты з трэціх краін, якім ніяк не перашкаджаюць беларускія памежнікі. Пры гэтым беларускія ўлады крытыкуюць суседзяў за плот, узведзены на мяжы, матывуючы гэта клопатам аб жывёлах, якія мігруюць. На знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута Польшча пакінула адкрытымі толькі два пагранпераходы — адзін для грузавога і адзін для легкавога транспарту. У Беларусі разбурана або апаганена больш за дзясятак месцаў памяці палякаў.
Гл. падрабязней:
Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, у Беларусі знішчана ці апаганена 13 месцаў памяці палякаў
На парламенцкіх выбарах у Польшчы 15 кастрычніка адносная большасць галасоў набрала кіруючая партыя, аднак апазіцыя, у тым ліку партыя “Грамадзянская платформа”, якая заняла другое месца, былога старшыні Еўрапейскай рады, былога прэм’ер-міністра краіны Дональда Туска, аб’ядналася і можа сфарміраваць урад.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


