Мінск 10:47

Ціханоўская: Мы шануем моцнае сяброўства з Польшчай

Святлана Ціханоўская і Анджэй Дуда на сустрэчы ў чэрвені 2021 года
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

11 лістапада, Позірк. Святлана Ціханоўская павіншавала Польшчу з Днём незалежнасці, які адзначаецца 11 лістапада.

“Мы глыбока цэнім і шануем наша моцнае сяброўства. Народы нашых краін аб’ядноўвае агульная гісторыя, агульныя каштоўнасці і наша прыхільнасць Еўропе”, — напісала палітык у “Твітары”.

Адна з фатаграфій, якія суправаджаюць пост, была зроблена на сустрэчы Ціханоўскай і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Сустрэчы бакоў адбыліся ў чэрвені і снежні 2021 года, сакавіку, ліпені і кастрычніку 2022-га, студзені і траўні 2023-га.

Раніцай 11 лістапада прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала яго “віншаванне народа Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці”. Аўтар паслання выказаў надзею, што ў Варшаве “разгледзяць працягнутую Беларуссю сяброўскую руку супрацоўніцтва”.

Гл. падрабязней:

Лукашэнка разлічвае, што “ў Варшаве разгледзяць працягнутую Беларуссю сяброўскую руку супрацоўніцтва”

Падзяліцца: