Галоўчанка зацвердзіў акт прыёму ў эксплуатацыю другога блока БелАЭС

15 лістапада, Позірк. Акт прыёму ў эксплуатацыю другога энергаблока Беларускай АЭС зацверджаны пастановай урада № 770, якую 10 лістапада падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 15 лістапада.
Згаданы акт спецыяльная камісія на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Пятром Пархомчыкам прыняла 1 лістапада. Гэтая працэдура адзначыла завяршэнне будаўніцтва не толькі другога блока, але і ўсёй атамнай станцыі агулам.
Адметна, што ўжо 2 лістапада Аляксандр Лукашэнка ўказам № 346 ухваліў праект пратакола аб унясенні змен у міжурадавае пагадненне з Расіяй пра супрацу пры будаўніцтве БелАЭС (базавае пагадненне заключана 15 сакавіка 2011 года). Сутнасць прапанаваных карэктаванняў невядомая.
У той жа дзень урад даручыў міністру энергетыкі Віктару Каранкевічу правесці перамовы па праекце гэтага дакумента.
Беларуская АЭС узведзена паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту РФ паводле праекта ВВЭР-1200. Станцыя збудавана ў супрацоўніцтве з расійскай дзяржкарпарацыяй “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года (прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021-га), другі — з 13 траўня гэтага года.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



