Парламент Украіны падтрымаў увядзенне на 50 гадоў санкцый супраць Беларусі і РФ у абаронна-прамысловай сферы

22 лістапада, Позірк. Вярхоўная Рада Украіны падтрымала рашэнне Равета нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) ад 20 лістапада аб прымяненні сектаральных эканамічных санкцый супраць Беларусі і РФ у абаронна-прамысловай сферы.
Паводле інфармацыі дэпутата Яраслава Жалезняка, за прыняцце дакумента, які быў унесены прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, прагаласавалі 304 парламентарыі (мандат маюць 424 дэпутаты).
Санкцыі ўводзяцца на 50 гадоў. Сярод іншага яны прадугледжваюць забарону на любыя аперацыі з рэзідэнтамі Беларусі і РФ (у тым ліку праз пасярэднікаў) па таварах ці паслугах, на якія распаўсюджваецца дзеянне закона “Аб дзяржаўным кантролі за міжнароднымі перадачамі тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання”.
Спыняецца выкананне эканамічных і фінансавых абавязацельстваў на карысць рэзідэнтаў РФ і Беларусі па аперацыях з таварамі ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання.
Рэзідэнтам гэтых краін забаронена перадаваць адпаведныя тэхналогіі, правы інтэлектуальнай уласнасці ды інш.
Уводзіцца забарона на рэгістрацыю і акрэдытацыю арганізацый калектыўнага кіравання, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца рэзідэнты Беларусі і РФ. Дзеянне прамысловых праграм па таварах ваеннага або падвойнага прызначэння, якія выконваюцца пры з іх удзелам, спыняюцца. Забаронены прамыя і ўскосныя інвестыцыі ў дачыненні да беларускіх і расійскіх юрыдычных асоб, звязаных з вытворчасцю або перадачай тавараў ваеннага і двайнога прызначэння.
Рашэнне РНБА набыло моц.
Пасля пачатку вайны, у якой беларускія ўлады дапамагаюць Расіі, Украіна ўвяла некалькі пакетаў санкцый супраць Мінска.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
