Мінэканамразвіцця РФ: Рыхтуецца новы інтэграцыйны пакет з Беларуссю

23 лістапада, Позірк. Урады Расіі і Беларусі рыхтуюць новы інтэграцыйны пакет на 2024–2026 гады, заявіў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Рашэтнікаў падчас Беларускага інвестыцыйнага форуму.
“Разлічваем, што праграма на 2024–2026 гады будзе ў канцы года адобрана лідарамі нашых краін. Мы цяпер асаблівыя намаганні прыкладаем”, — цытуе Рашэтнікава ТАСС.
Падрабязнасцяў ён не прывёў.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. З тых часоў беларускія і расійскія чыноўнікі рэгулярна даюць справаздачу аб паспяховым выкананні гэтых дакументаў.
Шэраг экспертаў тады заявіў, што ў выніку гэтага быў часткова згублены падатковы суверэнітэт Беларусі — у абмен на прэферэнцыі ў сферы нафтаперапрацоўкі.
На прэс-канферэнцыі 23 снежня 2021 года Пуцін заявіў, што ўзровень інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве “дагэтуль значна ніжэйшы, чым узровень інтэграцыі ў Еўрасаюзе, проста непараўнальны”.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў 26 студзеня 2022 года ў Дзяржаўнай думе, што рэалізацыя 28 саюзных праграм інтэграцыі (былыя дарожныя карты) Расіі і Беларусі зойме “пару-тройку гадоў”.
У студзені гэтага года паводле вынікаў нарады ў Лукашэнкі яго прэс-служба паведаміла, што праграмы інтэграцыі выкананыя “амаль на 68%”.
У чэрвені расійскі бок ацэньваў выкананне саюзных праграм на 80%.

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 29 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


