Падоўжаны тэрмін бяспошліннага ўвозу электрамабіляў у краіны ЕАЭС

24 лістапада, Позірк. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі падоўжыў да 31 снежня 2025 года тарыфную льготу на электрамабілі, якія ўвозяцца ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза ў абмежаванай колькасці.
Ільгота ў выглядзе вызвалення ад выплаты мытнай пошліны надаецца толькі грамадзянам, якія стала пражываюць у Арменіі, Беларусі, Казахстане і Кыргызстане. Пры гэтым “не дапускаецца перадача правоў валодання, карыстання і распараджэння электрамабілямі асобам, якія маюць грамадзянства і (або) пастаяннае месца жыхарства ў Расійскай Федэрацыі”, — гаворыцца ў паведамленні ЕЭК.
“Як чакаецца, падаўжэнне тэрмінаў прымянення тарыфнай ільготы ў комплексе з іншымі мерамі, скіраванымі на стымуляванне попыту на электрамабілі, іх вытворчасці і развіццё сеткі зарадных станцый, будзе садзейнічаць больш шырокаму распаўсюду такіх транспартных сродкаў”, — адзначыў міністр ЕЭК па гандлі Андрэй Сляпнёў.
Стаўка ўвазной мытнай пошліны на электрамабілі складае 15% ад мытнага кошту.
На 1 студзеня 2023 года ў Беларусі было зарэгістравана 3.635 легкавых электрамабіляў. За год іх колькасць вырасла ў 1,5 раза.
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам урада 22 кастрычніка 2021 года даручыў пашырыць выкарыстанне ў Беларусі электратранспарту, бо “ўжо практычна ўсе краіны ідуць гэтым шляхам”, а таксама з “улікам запуску Беларускай АЭС”.
Месяцам пазней ён падпісаў указ № 447, скіраваны на стымуляцыю выкарыстання электрамабіляў.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
