Удзельнікі канферэнцыі “Шлях да волі” абмеркавалі агульную стратэгію нацыянальна-вызваленчага руху
30 лістапада, Позірк. Агульная стратэгія беларускага нацыянальна-вызваленчага руху была ў цэнтры ўвагі канферэнцыі “Шлях да волі”, якая адбылася 29 і 30 лістапада ў Кіеве з ініцыятывы фонду палка Кастуся Каліноўскага.
Больш за 100 грамадскіх актывістаў і добраахвотнікаў абмеркавалі асобныя часткі стратэгіі на трох панэльных дыскусіях: агульнапалітычнай, па пытаннях беларуска-ўкраінскіх адносін і пра стратэгію дэмакратычных сіл, якую яны павінны выпрацаваць для перамогі. Скразнымі тэзамі абмеркаванняў, паводле інфармацыі арганізатараў мерапрыемства, сталі кансалідацыя ўсіх палітычных сіл для вызваленчай барацьбы і беларускім народзе як асноўнай сіле нацыянальнай барацьбы.
Са зваротамі да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, якая пазней у рэжыме анлайн узяла ўдзел і ў панэльных дыскусіях, а таксама старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, прадстаўнікі міжфракцыйнагя аб’яднання дэпутатаў “За дэмакратычную Беларусь” Вярхоўнай Рады Украіны і іншыя.
Свае напрацоўкі падчас канферэнцыі прадэманстравала геральдычная рада “Пагоня”, якая разам з прадстаўнікамі палка Каліноўскага працяглы час працуе над уніформай будучай беларускай арміі.
Адным з асноўных вынікаў першага дня канферэнцыі сталі два дакументы: адозва да вольных народаў свету i мемарандум. Тэкст дакументаў парафіраваны прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і Аб’яднанага пераходнага кабінета Генадзем Манько, якія маюць правесці дадатковыя працэдуры іх узгаднення. Подпісы паставілі чальцы структур — арганізатараў канферэнцыі, а таксама іншых прысутных нацыянальна-дэмакратычных рухаў: Каардынацыйнай рады, Руху беларускіх нацыяналістаў, аб’яднанняў былых сілавікоў ByPol і BelPol, Партыі БНФ, Моладзевага блока, грамадска-палітычнага аб’яднання “Нацыянальна-дэмакратычная платформа”.
Удзел у рабоце форуму і яго панэльных дыскусіях узялі палітыкі Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Дзмітрый Шчыгельскі, Андрэй Ягораў, Вадзім Кабанчук, спікер “кіберпартызан” Юльяна Шэметавец і інш.
Па выніках першага дня працы канферэнцыі камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў падкрэсліў яе важнасць як сапраўднага шырокага дэмакратычнага сходу, дзе кожны меў магчымасць выказацца і ўступіць у дыскусію. На яго думку, канферэнцыя прадэманстравала, што полк, як і іншыя добраахвотніцкія падраздзяленні, дзякуючы ваеннай дысцыпліне маюць волю хутка прымаць рашэнні і пераходзіць да іх рэалізацыі. Гэта, лічыць Прохараў, добра дапоўніць працэсы, што ідуць у дэмакратычным асяродку Беларусі.
Анатоль Лябедзька ў каментары “Позірку” выказаў думку, што падпісаныя дакументы носяць больш дэкларатыўны характар, але яны “заклалі амбіцыю” на выпрацоўку супольнай стратэгіі дэмакратычных сіл.
На другі дзень канферэнцыі сабраліся працоўныя групы ў закрытым фармаце.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПартугалія мае намер увесці гуманітарныя візы, беларусы змогуць на іх прэтэндавацьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы чакаем ад ААН падтрымкі ў пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь упершыню з пачатку года саступіла лідарства ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка