У Беларусі плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за “прапаганду нетрадыцыйных сексуальных стасункаў”
12 верасня, Позірк. Адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “нетрадыцыйных сексуальных стасункаў, змены полу, педафіліі і чайлдфры” прапануецца ўвесці ў Беларусі з ініцыятывы Генеральнай пракуратуры, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 верасня ў Мінску старшы пракурор аддзела па наглядзе выканання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі згаданага ведамства Рамам Сідарэнка.
Паводле яго слоў, будуць таксама ўдасканальвацца падыходы “па выяўленні асоб, якія пакутуюць на псіхічныя захворванні, кантролю за імі і іх месцам знаходжання”.
Для “дзейснага кантролю” за асобамі, якія ўчынілі злачынствы супраць палавой недатыкальнасці, плануецца надзяліць органы ўнутраных спраў правам выкарыстоўваць электронныя бранзалеты.
Акрамя таго, паводле слоў Сідарэнкі, ацэньваецца мэтазгоднасць “дзяржаўнага кантролю за знаходжаннем дзяцей у сетцы Інтэрнэт з улікам міжнароднага досведу і прымяненнем штучнага інтэлекту”.
З ініцыятывы Генпракуратуры, паведаміў ён, з гэтага года ў навучальныя праграмы будуць укараняць заняткі па вывучэнні асноў сямейнага жыцця, “накіраваныя на ўмацаванне гатоўнасці падрастаючага пакалення да стварэння сям’і і для свабоднага эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці”.
Сідарэнка выказаў меркаванне, што гэтыя ініцыятывы “дапамогуць абараніць дзіця ад магчымых злачынных дзеянняў і нівеліяваць намаганні асобных заходніх краін па згубнай прапагандзе нетрадыцыйных сексуальных стасункаў, змены полу і ідэалогіі чайлдфры”.
Пракурор заявіў, што ў Беларусі за апошнія пяць гадоў больш за 3,5 тыс. дзяцей сталі ахвярамі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. Паводле яго слоў, павялічылася колькасць ахвяр згвалтаванняў, распусных дзеянняў. Сідарэнка падкрэсліў, што “толькі ў кожным трэцім выпадку злачынец не быў знаёмы са сваёй ахвярай”, астатнія былі сваякамі або знаёмымі дзяцей.
Колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў 2022 годзе ў параўнанні з 2021-м павялічылася на 28% і склала 922. Гэта звязана “з актывізацыяй праваахоўных органаў”, сказаў пракурор.
Ён падкрэсліў, што афіцыйная статыстыка не можа адлюстроўваць рэальную сітуацыю, паколькі дзеці часта не могуць ацаніць накіраваныя супраць іх дзеянні як злачынныя.
У ліпені праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі ўлады адмовіцца ад прапанаваных Генпракуратурай прапаноў па ахове дзяцей ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі, а таксама падрыхтаваных зменаў у Крымінальны кодэкс.
Прапанаваныя карэкціроўкі заканадаўства прадугледжваюць, што асобам, якія пакутуюць на педафілію, суд разам з пакараннем за злачынства зможа прызначаць прымусовае лячэнне, уключаючы хімічную кастрацыю.
Праваабаронцы заклікалі публічна асудзіць ініцыятыву беларускіх уладаў.
“Мы канстатуем, што ініцыятыва Генпракуратуры з’яўляецца неабгрунтаваным умяшаннем дзяржавы ў асабістае жыццё грамадзян і грамадзянак і супярэчыць міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека, уключна з сексуальнымі і рэпрадуктыўнымі правамі”, — гаворыцца ў дакуменце. Падпісанты заявы лічаць, што гэтая ініцыятыва стварае пагрозу для “розных уразлівых груп”, у тым ліку “для ЛГБТК+ супольнасці, падлеткаў, жанчын” ды інш.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+