З 1 студзеня мінімальны заробак павялічыцца да 626 рублёў, у доларах ён паменшыцца ў гадавым вылічэнні

4 снежня, Позірк. Са студзеня 2024 года мінімальная заработная плата (МЗП) павялічыцца да 626 рублёў (197,8 долара ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на 4 снежня). Аб адпаведнай пастанове паведамляе прэс-служба ўрада.
Павышэнне МЗП анансавалася Мінпрацы ў лістападзе.
У параўнанні з 1 студзеня 2023 года МЗП у рублёвым выражэнні вырасце на 13% (з 554), у доларавым — паменшыцца на 11,5% (з 223,6).
На працягу 2023 года МЗП не павышалася.
У 2022 годзе МЗП павялічвалі чатыры разы: у сакавіку — з 457 рублёў да 479,83, красавіку — да 480,96, ліпені — да 482,29, кастрычніку — да 483,17. У 2021 годзе мінімальны заробак павышаўся тройчы: у студзені — з 388,42 да 400 рублёў, у верасні — да 417,86, у кастрычніку — да 418,14.
МЗП вызначае суму, менш якой працадаўца не мае права плаціць за працоўную дзейнасць на поўную стаўку.
У адпаведнасці з заканадаўствам памер месячнай МЗП павінен быць не ніжэй за 30% прагнознага значэння намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты па краіне.
Паводле звестак Белстата, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў кастрычніку павялічылася на 31,4 рубля ў параўнанні з вераснем да 1.971,2 рублі.

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць жанчын, у якіх нарадзіліся дзеці ў выніку ЭКА, за мінулы год вырасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка