Беларусь мае намер “паглыбіць стратэгічнае супрацоўніцтва” з РФ у галіне атамнай энергіі

5 снежня, Позірк. Праект мемарандума паміж урадамі Беларусі і Расіі аб “паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва” ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і сумежных высокіх тэхналогій ухвалены ў якасці асновы для правядзення перагавораў, вынікае з пастановы Савета міністраў № 853 ад 1 снежня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 5 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, правесці перагаворы па праекту мемарандума, пры неабходнасці нязначна яго адкарэктаваць і ў выніку падпісаць упаўнаважаны Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.
У 2023 годзе паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася збудаванне Беларускай АЭС. Станцыя пабудаваная ў супрацоўніцтве з расійскай дзяржкарпарацыяй “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня гэтага года. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку жніўня Латвія зафіксавала больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку года — больш за 10 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



