Законапраект “Аб інвестыцыях” уводзіць новыя льготы пры рэалізацыі праектаў

7 снежня, Позірк. Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла 7 снежня змены ў закон “Аб інвестыцыях”, паведамляе прэс-служба ПП НС.
Адзначаецца, што законапраект прадугледжвае “павелічэнне варыятыўнасці дзяржаўных інструментаў падтрымкі інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку ўвядзенне дадатковых гарантый і прэферэнцый, зніжэнне рызык для добрасумленных інвестараў, спрашчэння ўмоў працы з інвестарамі, якія жадаюць рэалізаваць інвестыцыйныя праекты ў рэгіёнах”.
Для інвестыцыйнага дагавора ўстанаўліваюцца новыя льготы: вызваленне ад падатку на прыбытак ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, вырабленых на створаных аб’ектах нерухомай маёмасці на працягу пяці гадоў пасля спынення інвестыцыйнага дагавора; гарантыя ад неспрыяльнай змены падатковага заканадаўства для інвестараў у перыяд дзеяння інвестыцыйнай дамовы, але не больш за пяць гадоў з даты рэгістрацыі дамовы; магчымасць кампенсацыі інвестару затрат (часткі затрат), звязаных са стварэннем аб’ектаў (іх частак) інфраструктуры (магістральнай інжынернай, размеркавальнай інжынернай і транспартнай) і іх добраўпарадкаваннем у межах асобных рэгіёнаў, вызначаных урадам.
Уводзіцца паняцце спецыяльнай інвестыцыйнай дамовы. Гэта новы механізм, асаблівы прававы рэжым інвестыцыйных дагавораў, якія прадугледжваюць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці ў Беларусі новай або ўдасканаленай прадукцыі з магчымасцю яе рэалізацыі ў рамках дзяржзакупак з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы.
Спецыяльная інвестыцыйная дамова будзе заключацца па конкурсе або без яе правядзення ў межах асобных рэгіёнаў.
Таксама ўводзіцца паняцце прэферэнцыйнага інвестыцыйнага праекта, які “дазволіць факусавацца на праектах, важных для канкрэтнага рэгіёну”. Аблвыканкамы надзяляюцца правам вызначаць прыярытэтныя віды дзейнасці, па якіх магчыма рэалізацыя разглядаемых праектаў без заключэння інвестыцыйных дагавораў.
Законапраект укараняе механізм бюджэтных трансфертаў для кампенсацыі часткі затрат па выніках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. Замацоўваюцца нормы, якія датычацца ўмоў аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення бюджэтных пазык.
Захоўваецца права Аляксандра Лукашэнкі ўстанаўліваць дадатковыя льготы і іншыя меры падтрымкі для рэалізацыі інвестпраектаў.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

