Прадстаўнік Дзярждэпа: Вельмі расчароўвае, што Лукашэнка гандлюе суверэнітэтам дзеля захавання свайго становішча
7 снежня, Позірк. “Вельмі расчароўвае, што Лукашэнка гандлюе беларускім суверэнітэтам дзеля захавання свайго становішча”, — заявіў у інтэрв’ю беларускім СМІ намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт, каментуючы ўплыў Расіі на афіцыйны Мінск.
“Вельмі сумна назіраць за тым, як [Лукашэнка] распараджаецца Беларуссю для дасягнення сваіх уласных карыслівых мэт, — сказаў ён. — І ЗША, як і ўсе папярэднія 30 гадоў, застаюцца адданыя дэмакратыі, суверэнітэту, міру і стабільнасці ў Беларусі. Мы працягнем працаваць з усімі беларусамі, якія імкнуцца да тых жа мэт”.
Сміт назваў задачай стратэгічнага дыялогу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, які праходзіць 6—7 снежня ў Вашынгтоне, — “пацвердзіць, што ЗША знаходзяцца ў саюзе са сваімі блізкімі партнёрамі ў дэмакратычных сілах Беларусі, у прыватнасці са Святланай Ціханоўскай, а таксама з іншымі прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінета, грамадзянскай супольнасці, каб у нас быў план па прасоўванні ў нашым стратэгічным узаемадзеянні і дапамозе, якую мы надаем грамадзянскай супольнасці, СМІ і па іншых напрамках для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі”.
Паводле слоў прадстаўніка Дзярждэпа, ЗША застаюцца “прынцыпова адданымі падтрымцы імкненняў беларускага народа да дэмакратыі, правоў чалавека, асноўных і фундаментальных свабод, якія душацца рэжымам Лукашэнкі”. “Сітуацыя пагоршылася, калі Лукашэнка падтрымаў уварванне Пуціна ва Украіну, — падкрэсліў суразмоўца. — І таму нашыя дзеянні накіраваныя як на падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, так і на ўвядзенне санкцый і іншых мераў, накіраваных на тое, каб прымусіць Лукашэнку і ягоны рэжым заплаціць за парушэнні правоў чалавека, нападкі на дэмакратыю і садзейнічанне Пуціну ў яго ўварванні ва Украіну”.
Акрамя таго, падкрэсліў Сміт, ЗША гатовы надаць дэмсілам падтрымку ў прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей. “Мы сканцэнтраваны на гэтым пытанні не толькі з пункту гледжання распаўсюджвання інфармацыі аб ролі, якую адыгрывае рэжым Лукашэнкі ў эксплуатацыі і выкраданні дзяцей з Украіны, іх перамяшчэнні ў Беларусь і далей у Расію, але мы таксама сканцэнтраваны і на санкцыйнай перспектыве ў гэтым пытанні. Літаральна 5 снежня мы ўвялі санкцыі, у тым ліку супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа за ягоную непасрэдную ролю ў садзейнічанні незаконнаму вывазу дзяцей з Украіны”, — заявіў Сміт.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка