Прадстаўнік USAID: У бліжэйшы час у Літве будзе адкрыты спецыяльны офіс арганізацыі для падтрымкі беларусаў

8 снежня, Позірк. У найбліжэйшы час у Літве будзе адкрыты спецыяльны офіс Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) для работы па падтрымцы беларусаў. Аб гэтым беларускім журналістам паведаміў намеснік памочніка адміністратара USAID Марк Сімакоўскі.
“USAID аказваў падтрымку беларускаму народу цягам апошніх 20 гадоў і працягвае падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы, грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ. Мы дапамагаем беларускім дэмакратычным сілам, каб яны маглі падтрымліваць сувязь з беларускім народам унутры і за межамі Беларусі”, — сказаў ён.
Сімакоўскі зазначыў, што з моманту, як афіцыйны Мінск запатрабаваў ад USAID пакінуць краіну (кастрычнік 2021 года. — “Позірк”.), агенцтва працавала з беларускім напрамкам з Літвы.
“Стварэнне офіса з’яўляецца фармалізацыяй і ўмацаваннем ужо існуючай прысутнасці, — сказаў ён. — Мы будзем працаваць з беларусамі, якія знаходзяцца ў Літве, а таксама падтрымліваць беларусаў па ўсім рэгіёне, даючы ім магчымасць захаваць сваю сілу, грамадзянскую супольнасць, прадстаўнікоў незалежных СМІ. Мы таксама будзем працаваць з беларускімі арганізацыямі прыватнага сектара, размешчанымі за межамі Беларусі і аказваць тэхнічную дапамогу тым, хто імкнецца да перамен у Беларусі”.
Сімакоўскі зазначыў, што прадстаўнікі USAID удзельнічалі ў сустрэчах у рамках стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, які прайшоў 6–7 снежня ў Вашынгтоне. Ён назваў гэтае мерапрыемства гістарычным.
“Падчас яго абмяркоўваўся шэраг пытанняў па падтрымцы беларускага народа і беларускіх дэмакратычных сіл у эканамічнай, палітычнай сферах. Таксама падкрэслівалася, што рэжым Лукашэнкі будзе прыцягнуты да адказнасці за рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа, якія працягваюцца”, — сказаў прадстаўнік USAID.
Гаворачы аб сродках, якія агенцтва выдзяляе на праграмы і праекты для Беларусі, Сімакоўскі адзначыў, што гэта фінансаванне “няўхільна расце на працягу апошніх некалькіх гадоў”.
“Сёння адбылася вялікая дыскусія аб тым, як мы можам падтрымаць і праз стратэгічны дыялог, і праз стварэнне працоўных груп узмацненне нашага ўзаемадзеяння з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, з незалежнымі СМІ, з прыватным сектарам, з грамадзянскай супольнасцю. Так, рэсурсы — гэта заўсёды праблема, але мне было вельмі прыемна бачыць, што ЗША дэманструюць жаданне павялічыць сваю дапамогу дэмакратычным сілам Беларусі. І мы працягнем знаходзіць рэсурсы ў супрацоўніцтве з Кангрэсам, каб пашырыць тую працу, якую мы робім”, — падкрэсліў Сімакоўскі.
Кажучы пра сітуацыю ў Беларусі, ён зазначыў: “Рэпрэсіі ў Беларусі ўсё павялічваюцца на працягу апошніх гадоў. Рэжым Лукашэнкі прыгнятае і стварае вельмі складаныя ўмовы для беларускай грамадзянскай супольнасці і беларусаў. У вас у краіне зараз 1,5 тыс. палітвязняў. Рэжым прымяняе ўсё больш рэпрэсіўныя меры ў дачыненні да тых, хто ўжо знаходзіцца ў турме, і тых, хто імкнецца выказаць сваё незалежнае меркаванне, і нават у дачыненні да тых, хто імкнецца мець доступ да інфармацыі незалежных медыяў. Я магу сказаць, што ў цэнтры нашых намаганняў — забеспячэнне сувязі паміж беларусамі за межамі Беларусі і тымі, хто — а гэта большасць насельніцтва — застаецца ўнутры краіны і хоча разумець, што адбывацца, хоча мець доступ да свабодных СМІ”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка