Кантэнт сайта pozirk.online прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” (дапоўнена)
8 снежня, Позірк. Кантэнт сайта pozirk.online прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Рашэнне аб гэтым прынята судом Цэнтральнага раёна Мінска 5 снежня.
Такі ж статус атрымаў шэраг іншых рэсурсаў у інтэрнэце і кніг. Адпаведныя змены ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
“Позірк” створаны часткай былой каманды найстарэйшага беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і першай у краіне інтэрнет-газеты Naviny.by.
Гэты ж суд 21 красавіка прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт праекту “Позірк”, размешчаны ў сацсетках і на сайце bpn-info.online.
Сайт pozirk.online пачаў працу 16 кастрычніка.
12 лістапада 2021 года інфармацыйная кампанія БелаПАН была ўключана ў “пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, які складаюць МУС і КДБ.
Рашэнне аб унясенні БелаПАН у гэты спіс прыняў КДБ 1 лістапада 2021 года. “Экстрэмісцкім фарміраваннем” была прызнана “група грамадзян з ліку супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва ЗАТ “БелаПАН”, якая “ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”.
У самім спісе БелаПАН, які мае рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі, з’явіўся 12 лістапада, за тыдзень да 30-годдзя кампаніі. У інтарэсах бяспекі супрацоўнікаў адразу пасля гэтага рэдакцыя аб’явіла аб прыпыненні працы агенцтва і інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by (“Беларускія навіны”). Да таго часу пад вартай амаль тры месяцы (з 18 жніўня) знаходзіліся галоўны рэдактар — дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына (асуджаная на 4 гады калоніі), былы дырэктар кампаніі Дзмітры Наважылаў (на 6 гадоў), дзесяць месяцаў (з 12 студзеня) — былы намеснік дырэктара Андрэй Аляксандраў (на 14 гадоў).
Абвінавачанне ў стварэнні і кіраўніцтве “экстрэмісцкім фарміраваннем” першапачаткова не фігуравала, яно было прад’яўлена пасля ўключэння кампаніі ў “спіс экстрэмістаў”.
Журналісты і рэдактары БелаПАН былі вымушаны пакінуць Беларусь.
Таксама ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 8 снежня ўключылі сайты “Радыё Свабода” і частку ягоных акаўнтаў у сацыяльных сетках. Ранейшыя акаўнты медыя ўжо мелі такі статус, само РС у 2021 годзе прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Сярод іншых пазіцый у абноўленым пераліку — сайт “САЛІДАРНАСЦЬ”, “Білоруський Інформаційний центр у Львові”, старонкі ў сацыяльнай сетцы “Цікток” “belsat_ua”, у “Інстаграме” — праекта дапамогі жанчынам-палітвязням “politvyazynka”, у “Фэйсбуку” — “Валерий Цепкало”, суполка ў “Фэйсбуку” “БЕЛАРУСЫ за честные выборы!”
Таксама ў экстрэмісцкі спіс уключылі навукова-папулярнае друкаванае выданне “Горкія гады: Трагедыя Заходняй Беларусі 1944–1954”, апублікаванае ў 2017 годзе (аўтар Аляксандр Татарэнка).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+