Прадстаўнік USAID: Нашая задача — дапамагчы незалежным СМІ, якія кажуць праўду
8 снежня, Позірк. У беларусаў ёсць яўная цікавасць да таго, што адбудзецца ў краіне і рэгіёне, таму ў іх будзе захоўвацца жаданне атрымліваць якасны медыякантэнт. Такое меркаванне ў інтэрв’ю беларускім журналістам выказаў намеснік памочніка адміністратара Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША (USAID) Марк Сімакоўскі.
Паводле яго слоў, пры падтрымцы незалежных СМІ для USAID прыярытэтнымі з’яўляюцца захаванне сувязей паміж беларусамі ўнутры краіны і за яе межамі, а таксама якасны інфармацыйны кантэнт.
“У нас ёсць неверагоднае кола партнёраў, з якімі мы працуем. І мы бачым, што існуе вялікі попыт на падтрымку незалежных СМІ. Ёсць вялікая колькасць сапраўды моцных беларускіх незалежных СМІ, якія гавораць праўду і супрацьстаяць дэзінфармацыі. Наша задача — дапамагчы ім у гэтым, — падкрэсліў Сімакоўскі. — Нашы партнёры, якія вымушаныя былі рэлацыравацца, сутыкаюцца з выклікамі. І тут нашая задача заключаецца ў тым, каб гарантаваць, што яны змогуць выконваць сваю працу, быць лідарамі ў сваіх галінах і працягваць выказваць меркаванне”.
Пры гэтым, падкрэсліў ён, USAID не указвае СМІ, як яны павінны працаваць і пра што пісаць: “Мы не курыруем медыя і не зацікаўлены ў тым, каб гэтым займацца. Што мы можам рабіць, дык гэта даць ім магчымасць працаваць. Нягледзячы на рэпрэсіі з боку рэжыму, нягледзячы на вайну ва Украіне, існуюць рэальна моцныя незалежныя акцёры грамадзянскай супольнасці і медыя як унутры краіны, так і за межамі Беларусі. Яны хочуць працягваць сваю працу, апякаюцца сваёй краінай, хочуць даносіць праўду і, па сутнасці, ствараюць аснову для змен у Беларусі”.
У сітуацыі, калі ўнутры краіны людзі не могуць свабодна выказваць сваё меркаванне, зазначыў ён, ёсць медыя, якія хочуць быць незалежнымі, быць эфектыўнымі і працягваць камунікаваць з беларусамі. “Для мяне гэта паказчык неверагоднай стойкасці, нягледзячы на ўсе рэпрэсіўныя меры”.
На просьбу пракамэнтаваць, як у USAID ставяцца ды ідэй аб тым, што беларускім дэмакратычным сілам трэба аб’ядноўвацца з расійскай апазыцыяй, а беларускім медыям рабіць сумесныя праекты з расійскімі СМІ, Сімакоўскі адказаў: “Я думаю, што ў першую чаргу трэба прызнаць, што Беларусь з’яўляецца самабытнай дзяржавай са сваёй мовай і ідэнтычнасцю, якія адрозніваюцца і асобныя ад Расіі. І мы падтрымліваем беларускую нацыянальную ідэнтычнасць праз падтрымку беларускай мовы і культурныя праграмы. Я лічу, што вельмі важна падтрымаць беларусаў у гэтым. Але ў канчатковым выніку самі беларусы, самі беларускія журналісты павінны вырашаць, ці працаваць ім з калегамі з Расіі ці з калегамі з Украіны”.
Ён таксама дадаў: “Я сапраўды думаю, што пагроза і элемент, які аб’ядноўвае ва ўсім гэтым, — гэта расійская агрэсія, якая, па сутнасці, аб’яднала народы Украіны, Беларусі і многіх людзей у Расіі. Жорсткі рэжым, які выкарыстоўваў Беларусь у якасці пляцоўкі для ўварвання ў суверэнную і незалежную краіну, спрабуе таксама фундаментальна падарваць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі і пераканаць беларусаў падтрымаць гэтую вайну. А я ведаю, што большасць беларусаў гэтага не падтрымлівае. Так што, я лічу, што гэта трэба выкарыстоўваць, але беларускі народ і беларускія СМІ павінны працаваць з тымі, хто, на іх думку, можа падтрымаць беларускую ідэнтычнасць і Беларусь на шляху да незалежнасці”.
Сімакоўскі зазначыў, што падчас візітаў у Літву і Польшчу часта сустракае беларусаў, якія “вельмі ўпэўнены ў будучыні сваёй краіны”: “Яны маюць патрэбу ў партнёрстве і падтрымцы нашых інтарэсах падтрымліваць беларускі народ у той час, як ён імкнецца да свабоды і незалежнасці [Беларусі]”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка