У спіс экстрэмістаў унеслі праваабаронцаў-палітвязняў і памілаванага Пратасевіча

8 снежня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 1 і 8 снежня дадало ў “Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці” 33 чалавекі, цяпер у ім 3.595 прозвішчаў.
Абноўлены пералік апублікаваны 8 снежня.
1 снежня МУС дадало ў спіс Рамана Пратасевіча з пазнакай “судзімасць не пагашана”. Пратасевіч 3 траўня быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі па “справе NEXTA”. Да суда ён пайшоў на супрацоўніцтва са следствам. 22 траўня Пратасевіч быў памілаваны.
У экстрэмісцкі спіс таксама ўключылі іншых фігурантаў гэтай справы: Яна Рудзіка (19 гадоў пазбаўлення волі) і Сцяпана Пуцілы (20). Іх асудзілі завочна ў рамках “спецыяльнай вытворчасці”.
8 снежня ў “экстрэмісцкі спіс” апроч іншых уключылі праваабаронцаў-палітвязняў: заснавальніка і кіраўніка цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года; прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі), яго намесніка і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай FIDH) Валянціна Стэфановіча (9), каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча (7) і Дзмітрыя Салаўёва, які знаходзіцца за мяжой (завочна на 8 гадоў).
Фінансавыя аперацыі ўключанага ў спіс кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
На працягу пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў уключаныя ў “спіс экстрэмістаў” не маюць права займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, працаваць на дзяржслужбе, а таксама карыстацца зброяй.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка