СМІ: Краіны ЕС могуць атрымаць права абмяжоўваць кампаніям з Беларусі і РФ доступ да еўрапейскай газавай інфраструктуры

8 снежня, Позірк. У Еўрасаюзе распрацаваны законапраект, які дасць магчымасць пазбавіць беларускія і расійскія кампаніі доступу да еўрапейскіх газаправодаў і тэрміналаў звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), піша брытанскае выданне Financial Times (FT) са спасылкай на праект дакумента.
У выпадку яго прыняцця любая дзяржава ЕС зможа блакаваць “часткова або, дзе гэта апраўдана, цалкам абмежаваць” газавым аператарам з Беларусі і РФ магчымасць закупляць магутнасці еўрапейскіх трубаправодаў і тэрміналаў ЗПГ. Мяркуецца, што такім чынам краіны ЕС змогуць “абараніць жыццёва важныя інтарэсы бяспекі”.
Акрамя таго, дакумент дасць энергетычным кампаніям Еўрасаюза “прававую аснову для скасавання кантрактаў” з расійскімі і беларускімі кампаніямі “без абавязацельства буйных кампенсацыйных выплат”.
“Гэты крок падкрэслівае працяг намаганняў ЕС па абмежаванні прыбытку Расіі ад энергапрадуктаў, паколькі вайна ва Украіне працягваецца. Еўрасаюз паставіў перад сабой мэту, якая заключаецца ў тым, каб дзяржавы-члены цалкам вызваліліся ад расійскага выкапнёвага паліва да 2027 года”, — піша FT.
Паведамляецца, што галасаванне было запланавана на 8 снежня. Вынік пакуль невядомы, аднак нават калі дакумент прыняты, паводле інфармацыі медыя, яго “канчатковую версію павінны ўхваліць” Еўрапарламент і Еўрапейскі савет.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка