Ціханоўская заклікала МВФ падтрымаць рэформы пасля дэмакратычных перамен у Беларусі

9 снежня, Позірк. Надаць падтрымку ў распрацоўцы і правядзенні рэформ пасля дэмакратычных перамен у Беларусі заклікала Міжнародны валютны фонд Святлана Ціханоўская падчас візіту ў ЗША.
8 снежня ў Вашынгтоне адбылася першая сустрэча беларускага дэмакратычнага лідара ў МВФ — з прадстаўнікамі краін і накірункаў у фондзе, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка. Паводле яго слоў, у перамовах узяў удзел дарадца Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч.
“Ціханоўская распавяла пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, пра тое, што эканамісты дэмакратычных сіл ужо працуюць над праектамі эканамічных рэформ, у тым ліку ў галіне прыватызацыі, сацыяльнай сферы, пенсійнага забеспячэння, зялёнай эканомікі”, — адзначыў Вячорка.
Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, у сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі васьмі краін — Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Ірландыі, Іспаніі, Літвы, Польшчы і Францыі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка



