Мінск 21:12

У адным з рэстаранаў у цэнтры Мінска загарэлася ёлка, закураны інтэр’ер

Пажар у рэстаране. Фота: скрыншот відэазапісу з сацсетак

9 снежня, Позірк. У рэстаране Maslow 6 на вул. Інтэрнацыянальнай, 25А ў цэнтры Мінска загарэлася ёлка.

Інфармацыя пра гэта ў суправаджэнні відэакадраў спачатку з’явілася ў сацсетках. Як паведаміла МНС, у сувязі з пажарам зваротаў у ведамства не паступала. З установы самастойна выйшла каля 30 чалавек, агонь быў патушаны менш чым праз хвіліну. Закураныя столь і прадметы інтэр’еру.

Папярэдняя прычына пажару — “парушэнне правілаў выкарыстання піратэхнічнага вырабу”.

Падзяліцца: