Вярхоўны суд адхіліў скаргу на ліквідацыю пратэстанцкай царквы “Новае Жыццё”

12 снежня, Позірк. Вярхоўны суд 12 снежня не задаволіў апеляцыйную скаргу на ліквідацыю супольнасці хрысціян поўнага Евангелля “Царква Новае Жыццё”, паведамляе ініцыятыва “Хрысціянская візія”.
Такім чынам, адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога суда ад 17 кастрычніка засталося ў сіле.
Ліквідаваць “Новае Жыццё” патрабаваў Мінгарвыканкам. У іску сталічных уладаў сцвярджалася, што царква яшчэ ў 2004 годзе не прайшла перарэгістрацыю ў адпаведнасці з законам “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” ад 2002 года, а таксама ажыццяўляла дзейнасць, якая выходзіць за рамкі яе статута.
Неабходнасць ліквідаваць царкву таксама была аргументаваная тым, што асобныя інфармацыйныя рэсурсы “Новага Жыцця” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка заявіў, што гэта недастаткова важкія прычыны для ліквідацыі. Паводле яго слоў, калі ў 2004 годзе царква падала заяўку на перарэгістрацыю, улады яе адхілілі.
Царква “Новае жыццё” была заснавана ў 1992 годзе. Улады пераследавалі яе з пачатку 2000-х.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Ганчарэнка асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў. У лютым 2021-га царкву прымусова выселілі з культавага будынка, у які вернікі пераабсталявалі былы кароўнік. Людзі маліліся на вуліцы і ў анлайн-фармаце.
У верасні 2022 года пастара затрымалі і аштрафавалі на 100 базавых велічыняў (на той момант 3,2 тыс. рублёў).
20 чэрвеня 2023-га стала вядома пра знос будынку царквы. На гэтым месцы нібыта плануецца пабудаваць школу. Пасля здарэння Ганчарэнка накіраваў зварот да ўладаў, у якім назваў знос будынка “фатальнай памылкай”, пасля якой “непазбежна будуць наступствы”.
14 жніўня Ганчарэнка і яго зяць Ілля Будай былі затрыманыя і арыштаваныя на 10 і 5 сутак адпаведна, першы — паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў), другі — паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).
Сёлета 23 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт медыярэсурсаў “Новага Жыцця” (публікацыі ў “Інстаграме”, відэаролік “Пазіцыя хрысціян Царквы “Новае Жыццё” ад 21 лістапада 2020 года ў “ЮТубе”).
31 жніўня суд Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць) прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” знятае ў 2020 годзе відэа “Пастар Вячаслаў Ганчарэнка асуджае гвалт і заклікае ўладу пакаяцца!”, змесціва групы “Царква “Новае жыццё”. Мінск” у сацыяльнай сетцы “УКантакце”.
У Беларусі дзейнасць незарэгістраваных або ліквідаваных рэлігійных супольнасцяў караецца ў крымінальным парадку. Санкцыі паводле адпаведнага арт. 1931 КК — ад штрафу да 2 гадоў пазбаўлення волі.
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка