Долар, юань і еўра патаннелі на таргах БВФБ 13 снежня

13 снежня, Позірк. Амерыканская, кітайская і адзіная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 снежня.
Каціроўка долара знізілася да 3,166 рубля (-0,0073, -0,23%), юаня — да 4,3996 за 10 (-0,0186, -0,42%), еўра — да 3,41 (-0,0444, -1,29%).
Курс расійскага рубля вырас да 3,5217 за 100 (+0,0105, +0,3%).
На мінулым працоўным тыдні (4-8 снежня) каціроўка долара павялічылася на 2,1% (з 3,1384 да 3,2055), еўра — на 0,89% (з 3,4099 да 3,4404), расійскага рубля — знізілася на 0,3% (з 3,5015 да 3,4898 за 100), юаня — павялічылася на 1,9% (з 4,3848 да 4,4694 за 10).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — лістапад 2023 года павялічыўся на 13,82% (з 2,7364 да 3,1145 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 30 лістапада 2023-га. На першым месцы Расія — 26,37% (з 70,3375 да 88,8841 рубля).
У студзені афіцыйны курс долара да беларускага рубля знізіўся на 3,27% (да 2,6468 рубля); за студзень — люты — вырас на 2,62% (да 2,808), студзень — сакавік — на 4,41% (да 2,8571), студзень — красавік — на 6,91% (да 2,9255), студзень — травень — на 6,8% (да 2,9226), студзень — чэрвень — на 10,88% (да 3,0315), студзень — ліпень — на 10,58% (да 3,0258), студзень — жнівень — на 17,44% (да 3,2135), студзень — верасень — на 20,12% (да 3,2870), студзень — кастрычнік — на 16,79% (да 3,1958).
Па выніках 2022 года Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара (+7,39%).
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка