Камітэт па замежных справах сейма Літвы пацвердзіў падтрымку падаўжэння тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў

14 снежня, Позірк. Камітэт па замежных справах сейма Літвы падчас слуханняў і дыскусіі ў фармаце пашыраннага пасяджэння з удзелам групы дэпутатаў “За дэмакратычную Беларусь” пацвердзіў падтрымку ініцыятывы МУС краіны аб павелічэнні з аднаго да трох гадоў тэрміну дзеяння віду на жыхарства (ВНЖ) для беларусаў. Пра гэта паведамілі “Позірку” ў прэс-службе Святланы Ціханоўскай. Слуханні адбыліся 14 снежня з ініцыятывы офіса дэмакратычнага лідара.
Цяпер лёс прапановы будзе вырашацца на плянарным пасяджэнні парламента.
Пры гэтым, як адзначыў у каментары “Позірку” дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, альтэрнатыўная прапанова камітэта сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне аб абмежаванні выдачы беларусам часовага ВНЖ наўрад ці будзе падтрымана ў камітэце па міжнародных справах, у сувязі з чым можа і не дайсці да адпаведнага плянарнага пасяджэння.
Акрамя Ціханоўскай і Лябедзькі ўдзел у пашыраным пасяджэнні з беларускага боку ўзялі прадстаўнікі палітычных партый, у тым ліку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Руху “За Свабоду”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, дэмлідар не толькі згадала дзве супрацьлеглыя ініцыятывы ў адносінах да беларусаў, якія зараз разглядаюцца ў літоўскім сейме, але і выказала думку, што наратыў “Беларусы могуць нанесці шкоду Літве”, які прасоўваецца некаторымі палітычнымі сіламі, сам з’яўляецца шкодным і не мае пад сабой ніякай глебы. Ціханоўская адзначыла, што ідэі “літвінізму” не маюць рэальнай падтрымкі ў беларускім грамадстве. Таксама, паводле слоў дэмлідара, беларусы “ні ў якім разе не могуць з’яўляцца прыхільнікамі распаўсюджвання ідэі “рускага свету”, бо прыехалі ў Літву ў тым ліку па прычыне яго адмаўлення.
Падчас мерапрыемства былі таксама абмеркаваны пытанні бяспекі і пагроз з боку беларускіх і расійскіх спецслужб.
Пасля сустрэчы адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой дэмлідар адзначыла, што Беларусь і Літва разам змагаюцца з адным ворагам, з імпэрскімі амбіцыямі Расіі, і за агульную будучыню — у Еўрасаюзе. Падтрымка Літвы, на думку Ціханоўскай, была б вырашальнай.
Яна падзякавала літоўскаму народу за тое, што той “быў побач у такі цяжкі час і прыняў тысячы беларусаў, якія ратуюцца ад тэрору і рэпрэсій”.
Ціханоўская адзначыла, што беларускія дэмакратычныя сілы просяць літоўскі парламент не ўводзіць абмежаванні для ўсіх беларусаў, а засяродзіць увагу на паплечніках рэжыму, адзначыўшы гатоўнасць дапамагчы ў іх выяўленні.
Пры гэтым, адзначыла дэмлідар, прапануецца адмовіцца ад ураўноўвання беларусаў і расіян, бо “гэта менавіта тое, чаго хочуць Пуцін і Лукашэнка”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка