За год беларусы праз літоўскую сістэму Tax free вярнулі каля 5 млн еўра

18 снежня, Позірк. Паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Літвы, з кастрычніка 2022-га да лістапада 2023-га толькі грамадзяне Беларусі прадставілі больш за 174 тыс. дэкларацый, на аснове якіх ім вярнулі 4,77 млн еўра падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ вяртаюць за пакупкі на суму не меншую 40 еўра), піша Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы гэтай балтыйскай дзяржавы (САДМ).
“У апошнія месяцы скарачаецца колькасць беларусаў, якія перасякаюць мяжу з Літвой, калі параўноўваць з патокамі, якія былі летам”, — сказаў прадстаўнік САДМ Гедрус Мішуціс.
У Літве паслугу вяртання ПДВ прадастаўляе ЗАТ Global Blue Lietuva. Яго кіраўнік Дзяніс Грынявічус сказаў, што ва ўсіх краінах адрозніваецца найменшая сума, з якой налічваецца вяртанне (ад 30 да 100 еўра). Але, падкрэсліў ён, за некаторыя раскошныя тавары коштам больш за 300 еўра ПДВ таксама не вернуць: “Напрыклад, калі вы купляеце электроніку або дарагія духі коштам 500 еўра”.
Паводле яго слоў, найчасцей ПДВ вяртаюць менавіта беларусы. Яны складаюць 84,96% ад усіх падальнікаў дэкларацый. На другім месцы — грамадзяне Ізраіля — 3,5%, на трэцім Украіны — 2,07%.
Грынявічус паведаміў, што сярод тавараў, за якія ажыццяўляецца вяртанне, больш за чвэрць складае электроніка (25,5%). Далей ідуць тавары хатняга ўжытку (21,9%), адзенне і абутак (17,91%), прадукты харчавання (7,77%), спартыўныя тавары (5,97%), парфумерыя (2,32%), гадзіннік і ювелірныя вырабы (0,86%).
Сярэдні кошык пакупак беларуса ў Літве, за які просяць вярнуць ПДВ, сёлета складаў 235 еўра.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка