Мінск 20:39

Юань, долар і еўра патаннелі на таргах БВФБ 19 снежня

Фота: pixabay.com

19 снежня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня.

Каціроўка долара знізілася да 3,1683 рубля (-0,0082, -0,26%), юаня — да 4,4241 за 10 (-0,023, -0,52%), еўра — да 3,455 (-0,0001, -0,00003%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5197 за 100 (+0,003, 0,09%).

На мінулым працоўным тыдні (11–15 снежня) каціроўка долара знізілася на 1,5% (з 3,2055 да 3,1573), еўра — на 0,14% (з 3,4404 да 3,4355), юаня — на 0,7% (з 4,4694 да 4,439 за 10); расійскага рубля вырас на 0,9% (з 3,4898 да 3,5221 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — лістапад 2023 года павялічыўся на 13,82% (з 2,7364 да 3,1145 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 30 лістапада 2023-га. На першым месцы Расія — 26,37% (з 70,3375 да 88,8841 рубля).

У студзені афіцыйны курс долара да беларускага рубля знізіўся на 3,27% (да 2,6468 рубля); за студзень — люты — вырас на 2,62% (да 2,808), студзень — сакавік — на 4,41% (да 2,8571), студзень — красавік — на 6,91% (да 2,9255), студзень — травень — на 6,8% (да 2,9226), студзень — чэрвень — на 10,88% (да 3,0315), студзень — ліпень — на 10,58% (да 3,0258), студзень — жнівень — на 17,44% (да 3,2135), студзень — верасень — на 20,12% (да 3,2870), студзень — кастрычнік — на 16,79% (да 3,1958).

Па выніках 2022 года Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара (+7,39%).

Падзяліцца: