Беларусь не падтрымала рэзалюцыю ААН па пытанні правоў чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны

20 снежня, Позірк. Пятнаццаць краін, сярод якіх Беларусь, прагаласавалі супраць рэзалюцыі “Становішча з правамі чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль”, прынятай 19 снежня Генеральнай Асамблеяй ААН.
Акрамя Беларусі супраць рэзалюцыі выступілі Бурундзі, Гандурас, Зімбабвэ, Іран, Кітай, КНДР, Куба, Малі, Нігер, Нікарагуа, Расія, Сірыя, Судан і Эрытрэя. Дакумент падтрымала 78 дзяржаў, устрымалася — 79.
Паводле інфармацыі на сайце ААН, у рэзалюцыі асуджаецца “працяглы часовы кантроль або акупацыя Расійскай Федэрацыяй часткі тэрыторыі Украіны, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль, а таксама асобных раёнаў Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцей”, пацвярджаецца “непрызнанне іх анэксіі”.
Генасамблея асудзіла “доўгае поўнае ігнараванне РФ сваіх абавязацельстваў у галіне міжнароднага права ў частцы юрыдычнай адказнасці за акупаваную тэрыторыю, уключаючы адказнасць за павагу ўкраінскага заканадаўства і правоў усіх грамадзянскіх асоб”. Акрамя таго, “самым рашучым чынам асуджаецца” агрэсія Расіі супраць Украіны “з парушэннем артыкула 2(4) Статута ААН”.
МЗС Украіны, каментуючы прыняцце рэзалюцыі, сярод іншага адзначыў, што Кіеў заклікае Маскву перастаць дэпартаваць украінскіх дзяцей, перадаць адпаведным агенцтвам ААН і міжнародным арганізацыям спіс ужо перамешчаных дзяцей, а таксама забяспечыць іх бяспечнае вяртанне.
Паводле даных Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта (ЗША), якія ўтрымліваюцца ў апублікаванай 16 лістапада справаздачы амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі “Абсерваторыя канфліктаў”, з Украіны ў Беларусь з пачатку развязанай РФ вайны вывезена не менш як 2.442 дзіця 6–17 гадоў. Згодна з дакументам, дзяцей (у тым ліку з уразлівых груп насельніцтва) прывозілі ў 13 беларускіх устаноў.
“Расія сістэматычна выяўляе, збірае, перавозіць і перавыхоўвае ўкраінскіх дзяцей пры садзейнічанні Беларусі, — адзначаецца ў справаздачы. — Перамяшчэнне дзяцей з акупаванай [часткі] Украіны ў Беларусь каардынуецца прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і аўтарытарным лідарам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам праз Саюзную дзяржаву”.
Сярод датычных да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь названы беларускі паралімпіец і праўладны грамадскі дзеяч Аляксей Талай, ААТ “Беларуськалій”, праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Сёлета 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Лукашэнкі. 13 верасня Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МКС разгледзець магчымасць выдаць ордар на яго арышт.
1 снежня Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла членства Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК), паколькі БЧК не вызваліў ад пасады генеральнага сакратара Дзмітрыя Шаўцова, які абвінавачваецца ў датычнасці да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка