Беларусь і В’етнам будуць штогод cкіроўваць адзін да аднаго на бясплатнае навучанне да 15 студэнтаў

21 снежня, Позірк. Беларусь і В’етнам будуць штогод “на парытэтнай аснове” накіроўваць адзін да аднаго да 15 сваіх грамадзян на поўны курс навучання па праграме бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры.
Гэта прадугледжана міжурадавым пагадненнем аб супрацы ў сферы адукацыі, якое было падпісана 16 чэрвеня 2023 года ў Ханоі і пасля праходжання юрыдычных працэдур 21 снежня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэце партале Беларусі.
Дакументам таксама вызначана, што для “ўдасканалення педагагічнай дзейнасці бакі штогод накіроўваюць” адзін да аднаго на стажыроўку “да 5 прадстаўнікоў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі”.
Той бок, які прымае, абавязуецца забяспечыць замежных гасцей бясплатным навучаннем, падручнікамі і абсталяваннем, у выпадку са студэнтамі — штомесяц выплачваць стыпендыю ды інш.
“Пагадненне не распаўсюджваецца на падрыхтоўку кадраў для Узброеных сіл, праваахоўных органаў, органаў па надзвычайных сітуацыях бакоў”, — адзначана ў пагадненні.
Дакумент таксама замацоўвае намер Беларусі і В’етнама абменьвацца досведам “па важнейшых напрамках развіцця сістэмы адукацыі”, праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні “ў прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і педагагічных навуках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”.
Пытанне магчымага навучання беларускіх міратворцаў у Цэнтры падрыхтоўкі Дэпартамента міратворчых аперацый (ДМА) В’етнама абмяркоўвалася 20 снежня ў Мінску на сустрэчы начальніка дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочніка міністра абароны Валерыя Равенкі з начальнікам ДМА Міністэрства нацыянальнай абароны В’етнама Фам Мань Тхангам.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка