Лукашэнка заявіў, што расійская ядзерная зброя ў Беларусі “на сваіх месцах, у добрым стане”
25 снежня, Позірк. Тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) дастаўленая з Расіі ў Беларусь “даўно”, “апошняя пастаўка” адбылася ў пачатку кастрычніка, заявіў 25 снежня Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Санкт-Пецярбургу на пытанні журналістаў перад пасяджэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ЕАЭС).
“Усё на сваіх месцах, у добрым стане”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, знаходзяцца ў Беларусі і байцы расійскай прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнер”, якія “працуюць сёння ў нас у падраздзяленнях, перадаюць вопыт”.
Кажучы пра вайну ва Украіне, ён сказаў, што цяпер “самы шанец” для ўрэгулявання: “Будзем з імі (украінцамі. — “Позірк“.) неяк шчыльней працаваць, каб яны разумелі, што гэта адзіны шанец. Калі яны ім не скарыстаюцца, будзе наогул крах”.
Лукашэнка назваў ЕАЭС “самай прасунутай” міжнароднай арганізацыяй.
“Ні ШАС, ні БРІКС не маюць такіх цесных сувязяў, не размаўляюць на адной мове як усе мы, без перакладчыкаў. І самае галоўнае — у эканоміцы не маюць гэтай адзінай эканамічнай прасторы. Мы за дзесяць гадоў у ЕАЭС падвоілі тавараабарот. Невялікая колькасць людзей. Па-мойму, там 85 млрд [долараў] тавараабарот. ВУП ЕАЭС 2,5 трыльёна долараў! Велізарная колькасць тавараў і паслуг, якія мы вырабляем тут. Што нам яшчэ трэба? Трэба рухацца ў гэтым кірунку”, — сказаў Лукашэнка.
ШАС і БРІКС, паводле яго слоў, з’яўляюцца “больш палітычнымі арганізацыямі”, таму “яны не маюць таго, што маем мы”.
“Матэрыяльнае — што можна памацаць, — удакладніў Лукашэнка. — Хоць у нас недахопаў дастаткова. Я кажу пра нашу эканамічную арганізацыю. Не пра АДКБ, не пра СНД, хоць СНД — гэта каласальны рэзерв вось гэтага нашага эканамічнага саюза”.
На яго думку, ЕАЭС не павінен “замарочвацца на нейкіх дробязях”, тым больш “вось гэтая вайсковая аперацыя ва Украіне нас шмат чаму навучыла і штурхае далей рухацца, а мы застылі”.
Лукашэнка нагадаў пра жаданне Беларусі ўступіць у ШАС, але ў гэтай “добрай пляцоўкі” няма палітычнага адзінства.
“Індыя, Кітай… Розная палітыка. Індыю рвуць туды, у НАТА, так званае НАТА Ціхага акіяна. У Індыі адна палітыка, у Кітая другая, у Расіі трэцяя. А тут больш адзінства. Ёсць аснова”, — дадаў ён.
Каментуючы словы вярхоўнага прадстаўніка ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепа Барэля пра пагрозу нападу Расіі на краіны НАТА, Лукашэнка назваў ягонае выказванне “дурасцю”, а яго самога — “дурным чалавекам”, які “не мае ніякага дачынення да палітыкі”.
“Калі б ён разумны быў, ён бы падумаў так, па-гаспадарску: нам з Расіяй дай бог з гэтымі праблемамі разабрацца. Мы што, на гэтыя праблемы напластоўваць будзем новыя? Любы чалавек так бы падумаў”, — заявіў Лукашэнка.
“Нам што, да вайны сёння новай? — дадаў ён. — Нам з гэтай [вайной ва Украіне] трэба разабрацца. Тым больш цяпер, калі сітуацыя складваецца спрыяльна. І не толькі для нас, але і для іх, каб не страціць Украіну. Я так разумею гэта”.
Лукашэнка таксама выказаўся пра Арменію, прэм’ер-міністр якой Нікол Пашынян адмовіўся ўдзельнічаць у лістападаўскім саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у Мінску.
Паводле яго пераканання, арганізацыя “не страціць” Арменію. “Калі Арменія хоча памерці эканамічна — мы яе можам страціць. Але я не думаю, што армяне дурныя людзі”, — заявіў Лукашэнка.
Пашынян прыбыў у Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў пасяджэнні.
Гл. таксама:
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка