Урад разлічвае, што ў 2025 годзе замежнікі здзейсняць не менш як 7,5 млн паездак у Беларусь
27 снежня, Позірк. Урад разлічвае на імклівае павелічэнне колькасці паездак замежных грамадзян на працягу бліжэйшых гадоў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз пастановы Савета міністраў № 903 ад 20 снежня, які ўнёс карэктывы ў дзяржаўную праграму “Беларусь гасцінная” на 2021–2025 гады.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 27 снежня, колькасць паездак замежнікаў у Беларусь у 2023 годзе павінна скласці не менш як 5,66 млн, 2024-м — 6,51 млн, 2025-м — 7,49 млн.
Для параўнання: паводле даных Белстата, у 2018 годзе замежнікі здзейснілі 11 млн 501,6 тыс. паездак у Беларусь, 2019-м — 11 млн 832,1 тыс., 2020-м (год пандэміі і пачатку грамадска-палітычнага крызісу) — 3 млн 598,5 тыс., 2021-м — 3 млн 361 тыс., 2022-м (год пачатку вайны РФ супраць Украіны і ўсплёску цікавасці расійскіх турыстаў да Беларусі) — 4 млн 920,5 тыс.
На продажы тавараў і паслуг замежным турыстам афіцыйны Мінск разлічвае зарабіць у 2023 годзе — 517 млн долараў, 2024-м — 587 млн, 2025-м — 656 млн.
З пастановы вынікае, што фінансаванне дзяржпраграмы павялічана на 3 млн 376 тыс. 953,3 рубля (з 488 млн 451 тыс. 843,2 да 491 млн 451 тыс. 843,2 рубля).
Пры гэтым фінансаванне за кошт рэспубліканскага бюджэту скарочана на 1 млн 998 тыс. 596,26 рубля (з 18 млн 662 тыс. 417 да 16 млн 663 тыс. 820,74 рубля), а за кошт мясцовых бюджэтаў — павялічана на 283 тыс. 330,86 (з 5 млн 720 тыс. 257,4 да 6 млн 3 тыс. 588,26), уласных сродкаў выканаўцы — на 5 млн 677,25 тыс. (з 461 млн 520,6 тыс. да 467 млн 197,85) тыс.).
Фінансаванне па лініі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС зменшана на 629 тыс. 31,3 рубля (з 2 млн 548 тыс. 568,8 да 1 млн 919 тыс. 537,5). З’явілася новая крыніца сродкаў — тэхнічная дапамога Праграмы развіцця ААН у памеры 44 тыс. рублёў.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка