У Талачыне пабудуюць бульбасховішча за кошт сродкаў касмічнай праграмы

28 снежня, Позірк. Будаўніцтва бульбасховішча на 20 тыс. тон запланавана на Талачынскім кансервавым заводзе (Віцебская вобласць). Адпаведная пастанова Савета міністраў апублікаваная 28 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пазначана, што для рэалізацыі гэтага “пілотнага інавацыйнага праекта” неабходна вылучыць каля 2,26 млн рублёў.
Згодна з дакументам, сродкі будуць перанакіраваныя з выдаткаў дзяржбюджэту, прадугледжаных для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН).
Амаль 2,1 млн раней планавалася выкарыстаць “для стварэння Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі”. На 121,6 тыс. рублёў будзе зменшана фінансаванне навуковых арганізацый НАН, на 47,9 тыс. — сацыялагічных апытанняў.
Беларуская касмічная праграма была ўхваленая ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў 2007 годзе. Заказчыкам першага этапу, які ўключаў “распрацоўку функцыянальна поўнай Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі”, выступіла Нацыянальная акадэмія навук.
У рамках праекта расійскім ААТ “Карпарацыя ВНІІЭМ” быў створаны спадарожнік, выведзены на арбіту ў 2012 годзе з касмадрома “Байканур” (Казахстан) расійскім ракетаносьбітам. Запланаваны тэрмін эксплуатацыі складаў 5 гадоў з моманту выхаду на арбіту, але яго некалькі разоў падаўжалі.
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце ад пачатку года павялічылася амаль на 2 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка