Прадстаўнікі СМІ ў 2023 годзе асуджаныя амаль на 90 гадоў пазбаўлення волі — БАЖ

28 снежня, Позірк. Прадстаўнікі беларускіх СМІ асуджаныя ў 2023 годзе агулам на 89,5 года пазбаўлення волі, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Усяго ў месцах пазбаўлення волі знаходзіцца 32 супрацоўнікі медыя.
Паводле дадзеных БАЖ, у 2023 годзе было затрымана 46 журналістаў, прайшло 34 ператрусы, прызначана 16 адміністрацыйных арыштаў.
Адзначаецца, што 33 прадстаўнікі СМІ прызнаныя “экстрэмістамі”, 12 уключаныя ў спіс асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
У 2021 годзе фрылансер “Радыё Свабода” і адміністратар тэлеграм-канала “Беларусь галаўнога мозгу” Ігар Лосік прыгавораны ў рамках “справы Ціханоўскага” да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса.
Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў прыгавораны па “справе БелаПАН” да 14 гадоў зняволення паводле арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 356 (здрада дзяржаве).
Журналіст Дзяніс Івашын, які супрацоўнічаў з выданнем “Новы час” і ўкраінскім праектам InformNapalm, асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі паводле арт. 356 і арт. 179 (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці) КК.
Галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава асуджаная на 12 гадоў зняволення паводле арт. 130, 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) КК. Генеральны дырэктар выдання Людміла Чэкіна прыгавораная да такога ж тэрміну паводле тых жа артыкулаў плюс арт. 243 КК.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка