Мінфін заплаціў расійскім інвестарам за еўрабонды беларускімі рублямі
29 снежня, Позірк. Міністэрства фінансаў 28 снежня выплаціла расійскім інвестарам намінальны кошт і працэнтны даход па еўрабондах Belarus-2023 — беларускімі рублямі, вынікае з паведамлення прэс-службы ведамства.
Адзначаецца, што выплаты зробленыя праз расійскую нябанкаўскую арганізацыю “Нацыянальны разліковы дэпазітарый” (НРД, даччыная кампанія Маскоўскай біржы) на падставе “перададзеных НРД спісаў трымальнікаў, якія прайшлі працэдуры верыфікацыі і падалі дакументы ў вызначаным парадку”. Грошы былі пералічаныя “з асобнага банкаўскага рахунку, адкрытага раней у ААТ “ААБ Беларусбанк” для выканання абавязацельстваў па еўрааблігацыях”.
У лістападзе міністр фінансаў Юрый Селіверстаў заявіў у эфіры беларускага тэлебачання, што “заходнія партнёры” наўрад ці скасуюць “свае санкцыі”, і ў святле множнага выпуску Беларуссю еўрааблігацый неабходна выбудаваць доўгатэрміновы механізм працы праз расійскі дэпазітарый. Тады ён анансаваў, што механізм пачне працаваць да канца года.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З таго часу Беларусь практыкуе пералічэнне плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”. Плацежнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў дачыненні да беларускіх еўрабондаў.
Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.
Мінфін Беларусі раскрытыкаваў гэтыя рашэнні, але выплаты па валютных абавязацельствах у рублях працягнуліся.
У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, расійскія прыватныя інвестары, як паведамляў РБК, звярнуліся да манетарных уладаў РФ з просьбай абмежаваць доступ Беларусі да міждзяржаўных крэдытаў і расійскага рынку капіталу праз нявыплату па раней выпушчаных еўрааблігацыях.
Аўтарам зваротаў ад імя інвестараў выступіў Аляксандр Марчанкаў (патрабаваў спагнаць з Мінфіна Беларусі запазычанасць па еўрабондах у памеры 310 тыс. долараў — іск тычыўся двух выпускаў еўрааблігацый; 6 верасня Масгарсуд спыніў разгляд іску праз непадсуднасць справы расійскім судам). У лісце ён пазначаны як прадстаўнік ініцыятыўнай групы інвестараў (200 фізічных асоб і 30 арганізацый).
Заяўнікі прасілі прызнаць беларускі Мінфін “нядобрасумленным пазычальнікам” і “абмежаваць для яго доступ на рынак капіталу Расіі”.
Інвестары паведамілі агенцтву пра намер звярнуцца з іскам наконт нявыплат па беларускіх дзяржпаперах у Лонданскі міжнародны арбітраж.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка